Старонка:Бедныя людзі.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за чацьвертага. Ён пагуляў, пагуляў, наблытаў у гульні якогасьці глупства, зрабіў тры-чатыры хады і кінуў гуляць. «Не, кажа, гэта-ж я так, я, кажа, гэта толькі так», — і вышаў ад іх. Мане спаткаў у калідоры, узяў мяне за абедзьве рукі, паглядзеў мне проста ў вочы, толькі так дзіўна; паціснуў мне руку і адыйшоў, і ўсё ўсьміхаючыся, але неяк цяжка, дзіўна ўсьміхаючыся, быццам мёртвы. Жонка яго плакала ад радасьці; весела так усё ў іх было па-сьвяточнаму. Паабедалі яны хутка. Вось, пасьля абеда, ён і кажа жонцы: — «Паслухайце, душачка, вось я крыху прылягу», — ды і пашоў на ложак. Паклікаў да сябе дачку, паклаў ёй на галоўку руку і доўга-доўга гладзіў па галоўцы дзіцянё. Пасьля зноў зьвярнуўся да жонкі: «а што-ж Петрычак? Петрых наш, кажа, Петрычак?» Жонка перахрысьцілася, ды і адказвае, што ён ужо памёр. — «Ды, ды, ведаю, усё ведаю, Петрычак цяпер у раі». Жонка бачыць, што ён сам ня сзой, што здарэньне яго ўсяго ўсхвалявала, і кажа яму-«вы-б, душачка, заснулі». — «Ага, добра, я зараз... я крышачку», — тут ён адвярнуўся, палякаў крыху, потым адвярнуўся, хацеў сказаць штосьці, жонка не расслухала; запыталася яго — «што, мой сябра?» А ён не адказвае. Яна пачакала крышачку, — ну, думае, заснуў, і вышла на гадзінку да гаспадыні. Праз гадзіну вярнулася — бачыць, муж яе не прачнуўся і ляжыць сабе, не паварухнецца. Яна думала, што сьпіць. Села і пачала штосьці рабіць. Яна апавядае, што яна рабіла з паўгадзіны і так аддалася развагам, што нават і ня памятае, пра што яна