Старонка:Бедныя людзі.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Браў у рукі ўсё, што яму ні пападалася, пасьля зноў кідаў, увесь час усьміхаўся і кланяўся, сядаў, уставаў, зноў сядаў, гаварыў бог ведае што такое, — гаворыць: — «гонар мой, гонар, добрае імя, дзеці мае» — і як гаварыў яшчэ! Нават заплакаў. Мы таксама большаю часткаю прасьлязіліся. Ратазяеў, відавочна, хацеў яго падбадзёрыць і сказаў — «што, бацечка, гонар, калі няма чаго есьці, грошы, бацечка, грошы галоўнае; вось за што бога дзякуйце!» і тут-жа яго па плячы пахлопаў. Мне здалося, што гаршкоў пакрыўдзіўся, г. зн. ня тое, каб проста нездавальненьне выказаў, а толькі зірнуў неяк зьдзіўлена на Ратазяева, ды руку яго з пляча сваяго зьняў. А раней гэтага ня было-б матачка! Між іншага, розныя бываюць характары.-Вось я, напрыклад, ад гэтакай радасьці ганаровым-бы ня выказаўся; ну чаго-ж, родная мая, часамі і паклон лішні і ўніжэньне выяўляеш, ні ад чога іншага, як ад прыпадку добраты душэўнай і ад лішняй мяккасьці сэрца... але, між іншага, ні ўва мне тут справа! — «Так, кажа, і грошы добра; дзякаваць богу, дзякаваць богу!..» і пасьля ўвесь час, як Мы ў яго былі, цьвярдзіў: «дзякаваць богу, дзякаваць богу!..» Жонка яго заказала абед больш далікатны і больш смачны. Гаспадыня наша сама ім зварыла. Гаспадыня наша часамі добрая жанчына. А да абеда Гаршкоў на месцы ня мог уседзець. Заходзіў да ўсіх у пакоі, клікалі ці ня клікалі яго. Так сабе зойдзе, усьміхнецца, прысядзе на крэсла, скажа што небудзь, а часамі і нічога ня скажа, — і выйдзе. У мічмана нават карты ў рукі ўзяў; яго і пасадзілі гуляць