Старонка:Бедныя людзі.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыхтуе лёс? На міласьць бога, зайдзеце да мяне зараз-жа, Макар Аляксеевіч, зайдзеце, на міласьць бога, зайдзеце.

Б. Д.

Верасьня 18.

Матачка, Барбара Аляксееўна!

Сёнешняй даты здарылася ў нас на кватэры вельмі прыкрая падзея, якой нічым ня вытлумачыць і якой не чакалі. Наш бедны гаршкоў (заўважыць вам трэба, матачка), зусім апраўдаўся. Вырашэньне ўжо даўно як выйшла, а сёньня ён хадзіў слухаць канчатковую рэволюцыю. Справа яго вельмі шчасьліва екончылася. Якая там была віна на ім за недагляд і папушчэньне — на ўсё вышла поўнае дараваньне. Прысудзілі ўзяць у яго карысьць з купца прыстойную суму грошай, так што ён і з абставінамі добра паправіўся, ды і гонар яго ад плямы пазбавіўся, і ўсё стала лепш, — адным словам, вышла самае поўнае спаўненьне жаданьняў. Прышоў ён сёньня ў тры гадзіны дамоў. З твару яго пазнаць нельга было, бляды, як палатно, вусны ў яго калоцяцца, а сам усьміхаецца — абняў жонку, дзяцей. Мы ўсё гуртам хадзілі да яго вітаць яго, ён вельмі быў расчулены нашым учынкам, кланяўся на ўсе бакі, паціскаў у кожнага з нас руку па некалькі разоў. Мне нават здалося, што ён і вырас, і выраўняўся, і што ў яго і сьлязінкі няма нават у вачох. У хваляваньні быў такім, бедны! Двух хвілін ня мог на месцы прастаяць.