Старонка:Бедныя людзі.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага-ж дня пачынайце заўсёды хоць што-небудзь адкладаць, каб няшчасьце не застала вас зноў раптоўна. Пра нас, на міласьць бога, не клапацецеся. Мы з Тадорай сяк-так пражывем. Навошта вы нам грошай гэтых прыслалі, Макар Аляксеевіч? Нам зусім ня трэба. Мы здаволены і тым, што ёсьць у нас. Праўда, нам хутка спатрэбяцца грошы на пераезд з гэтай кватэры, але Тадора спадзяецца атрымаць з кагосьці даўнейшы стары доўг. Пакідаю, аднак, сабе дваццаць рублёў на самыя патрэбныя выдаткі. Рэшту пасылаю вам назад. Шануйце, калі ласка, грошы, Макар Аляксеевіч. Бывайде. Жывеце цяпер спакойна. Заставайцеся здаровыя і вясёлыя. Я напісала-б вам больш, але адчуваю страшэнную зморанасьць; учора я ўвесь дзень не ўставала з пасьцелі. Добра зрабілі, што абяцаліся зайсьці. Наведайце мяне, калі ласка, Макар Аляксеевіч.

Б. Д.

Верасьня 11.

Любая мая Барбара Аляксееўна.

Упрашваю вас, родная мая, не разлучайцеся са мною цяпер; цяпер, калі я зусім шчасьлівы і ўсім здаволены. Галубок мой! Вы Тадору ня слухайце, а я буду ўсё, што вам спатрэбіцца, рабіць; буду весьці сябе хораша, з аднае пашаны да яго сьветласьці буду весьці хораша і разважліва; мы зноў будзем пісаць дзін аднаму шчасьлівыя лісты, будзем давяраць адзін аднаму нашы думкі, нашы радасьці, нашы