Старонка:Бедныя людзі.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клопаты, калі будуць клопаты; будзем жыць удваіх злагадна і шчасьліва. Займемся літаратурай... Анёлачак мой! У маім лёсе ўсё зьмянілася, і ўсё на лепшае зьмянілася. Гаспадыня стала больш гаваркая, Тарэза паразумнела, нават сам Фальдоні зрабіўся якісьці разьбітны. З Ратазяевым я памірыўся. Сам ад радасьці пайшоў да яго. Ён, дапраўды добры чалавек, матачка, і што пра яго гаварылі дрэннага, дык усё гэта мана. Я выкрыў цяпер, што ўсё гэта былі брыдкія плёткі. Ён зусім і ня думаў нас апісваць; ён мне гэта сам сказаў. Чытаў мне новы твор. А што тады ловеласам ён мяне назваў, дык гэта зусім ня лаянка, або імя якое няпрыстойнае: ён мне вытлумачыў. Гэта слова ў слова з чужаземнай мовы ўзята і азначае разьбітны хлапец, і калі больш прыгожа сказаць, больш літаратурна, дык азначае, хлапец — кепска не кладзі вось! а ня што-небудзь там такое. Жарт бязьвінны быў, анёлачак мой. Я дык, невук, здур і пакрыўдзіўся. Ды ўжо я цяпер перад ім папрасіў прабачэньня... І пагода такая-ж цудоўная сёньня, Барбарачка, прыгожая такая. Праўда, раніцай была невялічкая імга, быццам як праз сіта сеяла. Нічога! Затое паветра пасьвяжэла крыху. Хадзіў я купляць боты, і купіў дзіўныя боты. Прайшоўся па Неўскім. «Пчолку» прачытаў. Ага! Пра галоўнае я і забываюся вам расказаць.

Ці бачыце што:

Сёньня раніцай разгаварыўся я з Амельлянам Іванавічам і з Аксёнам Міхайлавічам пра яго сьветласьць. Так, Барбарачка, яны не з адным мною гэтак