Старонка:Бедныя людзі.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дух уваскрасілі. Жыцьцё мне саладзейшым навекі зрабілі, і я цьвёрда ўпэўнены, што я, як ні грэшны перад усявышнім, але малітва пра шчасьце, пра дабрачыннасьць яго сьветласьці дойдзе да трону яго!..

Матачка! Я цяпер вельмі ў душы ўсхваляваны, страх як узьнепакоены! Маё сэрца б'ецца, хоча з грудзей выскачыць. І я сам неяк увесь быццам-бы аслабеў. — Пасылаю вам 45 руб. асыгнац., 20 рублёў гаспадыні даю, у сябе 35 пакідаю. — на 20 гарнітур папраўлю, а 15 пакіну на жыцьцё быцьцё. А толькі цяпер усе гэтыя ўражаньні ранішнія скалатнулі ўсё існаваньне маё. Я прылягу. Мне, між іншага, спакойна, вельмі спакойна. Толькі душу ломіць, і чуваць там, у глыбіні, душа мая дрыжыць, хвалюецца, курстаецца. Я прыду да вас; а цяпер я проста ў бяспамяцьці ад усіх адчуваньняў гэтых... Бог бачыць усё, матачка вы мая, галубачка вы мая, даражэнечкая!

Ваш годны пашаны сябра

Макар Дзевушкін.

Верасьня 10.

Любы мой Макар Аляксеевіч.

Я і сказаць не магу, як рада вашаму шчасьцю і умею цаніць дабрачыннасьць вашага начальніка, сябра мой. І так, цяпер вы адпачнецё ад гора! Але Толькі на міласьць бога ня трацьце зноў грошай намарна. Жывеце паціхутку, як можна скрамней, і з