Старонка:Бедныя людзі.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лас, перапісаць-жа зноў як найхутчэй. — Дзевушкін, падыдзеце сюды, перапішэце зноў нанова без памылкі; ды паслухайце...» тут яго сьветласьць зьвярнуліся да іншых, аддалі загады розныя і ўсе разыйшліся. Толькі што разыйшліся яны, яго сьветласьць рухава дастае кніжнік і з яго сторублёвую, «вось, кажуць яны, — чым магу, лічэце, як хочаце, вазьмеце...» ды і сунуў мне ў руку. Я, анёлак мой, скалатнуўся, уся душа мая скалатнулася; ня ведаю, што было са мною; я хацеў быў схапіць іх ручку, а ён дык увесь пачырванеў, мой галубок, ды-вось ужо тут ні на валасок ад праўды не адыходжу, родная мая: узяў маю руку недастойную, і паціснуў яе, так-такі ўзяў ды паціснуў, быццам раўні сваёй, быццам такому ж, як сам, генэралу. «Ідзеце, — кажа, — чым магу... Памылак не рабеце, а цяпер грэх папалам».

Цяпер, матачка, вось як я вырашыў: вас і Тадору прашу, і калі-б дзеці ў мяне былі, дык і ім-бы загадаў, каб богу маліліся, гэта значыць вось як: за роднага бацьку не маліліся-б, а за яго сьветласьць штодзённа і вечна маліліся-б! Яшчэ скажу, матачка, і гэта ўрачыста кажу — слухайце мяне, матачка, добранька — прысягаю, што як-бы ні гінуў я ад смутку душы сваёй у лютыя дні нашага цяжкога жыцьця, пазіраючы на вас, на вашу бядоту, і на сябе, на ўніжэньне маё і маю няздольнасьць, не зважаючы на ўсё гэта, прысягаю вам, што ня так мне сто рублёў дорага, як тое, што яго сьветласьць самі мне, саломе, п'яніцу, руку маю недастойную паціснулі! Гэтым яны мяне самому сябе вярнулі. Гэтым учынкам яны мой