Старонка:Бедныя людзі.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апраўданьне! Усё прабачэньне, увесь адказ, усё, што я зьбіраўся сказаць яго сьветласьці! Вынікі былі жахлівыя! Яго сьветласьць у той-жа час зьвярнулі ўвагу на постаць маю і на мой гарнітур. Я ўспомніў, што бачыў я ў люстры; я кінуўся лавіць гузчак! Найшла на мяне дурасьць! Нагнуўся, хачу ўзяць гузчак, — качаецца, круціцца, не магу злавіць, адным словам і ў дачыненьні лоўкасьці вызначыўся. Тут ужо я адчуваю, што і апошнія сілы мяне пакідаюць, што ўжо ўсё, усё згублена! Уся рэпутацыя згублена, увесь чалавек загінуў! А тут у абодвух вушах, ні з таго, ні з сяго і Тарэза і Фальдоні, і пайшло перазвоньваць. Нарэшце, злавіў гузічак, прыпадняўся, выпрастаўся, ды ўжо кал дурань, дык стаяў-бы сабе сьмірна, рукі па швох! Дык не-ж, пачаў гузічак з адарванай ніткай прыкладваць, быццам ад гэтага ён і прыліпне; ды яшчэ ўсьміхаюся, ды яшчэ ўсьміхаюся. Яго сьветласьць адвярнуліся спачатку, пасьля зноў на мяне зірнулі — чую, кажуць Астапу Іванавічу: «Як-жа?.. зрнеце, у якім ён выглядзе!.. як ён!.. што ён!..» — Ах, родная мая, што ўжо тут-як ён? Ды што ён? Адлічыўся! Чую, Астап Іванавіч кажа: — «Не заўважаны, ні ў чым не заўважаны. Паводзін узорных, пэнсіі даволі, па акладу...» «Ну, дапамажэце яму якнебудзь, кажа яго сьветласьць, выдайце яму наперад...» «Ды забраў, — кажуць, — забраў, вось за так такі час наперад забраў. Абставіны, праўда, такія, а паводзін добрых і не заўважан, ніколі не заўважан». — Я, анёлачак мой, гарэў, як у пякельным агні гарэў! Я ўміраў! — «Ну, кажуць яго сьветласьць уго-