Старонка:Бедныя людзі.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мне, я шмат і не прашу, а весь так і так — (тут ён увесь пачырванеў) — жонка, кажа, дзеці галадаюць — хоць грыўню якую-небудзь». Ну, тут ужо мне самому сэрца зашчымела. Куды, думаю: мяне перашчагалялі! А ўсяго ў мяне і засталося дваццаць капеек, ды я на іх разьлічваў: хацеў заўтра на свае няўхільныя патрэбы страціць. — «Не, галубок мой, не магу; вось так і так», кажу. — «Бацечка, Макар Аляксеевіч, хоць што хочаце, кажа, хоць дзесяць капеечак». Ну, я яму і дастаў з скрынкі і аддаў свае дваццаць капеек, матачка, усё добрая справа! Эх, жабрацтва! Разгаварыўся я з ім: ды як-жа вы, бацечка, пытаюся, да гэтакай бядоты дайшлі. Ды яшчэ пры гэтакай бядоле пакой за пяць рублёў срэбрам наймаеце, Вытлумачыў ён мне, што паўгода назад наняў, і грошы заплаціў наперад за тры месяцы; ды пасьля абставіны такія выпалі, што ні туды, ні сюды яму, беднаму. Чакаў ён, што справа яго да гэтага часу скончыцца. А справа ў яго няпрыемная. Ён, ці бачыце, Барбарачка, за штосьці пад судом знаходзіцца. Валаводзіцца ён з купцом якімсьці, які падманіў казну падрадам; ману выкрылі, купца пад суд, а ён у справу сваю разбойніцкую і Гаршкова заблытаў, які тут неяк таксама падкруціўся. А па-праўдзе Гаршкоў вінаваты толькі на несьвядомасьці, у недаглядзе і ў папушчэньні з віду казённага інтарэсу, якога дараваць нельга. Ужо некалькі год справа цягнецца: усё перашкоды розныя зьяўляюцца супроць Гаршкова. — У зьнявазе-ж, якую на мяне наводзяць, — кажа мне Гаршкоў, — невінаваты, ані невінаваты, у мане і ра-