Старонка:Бедныя людзі.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неразумна, што няма ніколі каля гэтай багацейшай асобы, няма чалавека, які-б шапнуў яму на вуха — «што годзе, вось, пра гэта думаць, пра сябе аднаго думаць, дзеля сябе аднаго жыць; ты, вось, не шавец; у цябе дзеці здаровыя і жонка есьці ня просіць; зірні вакол, ці ня ўбачыш для клопатаў сваіх прад метаў больш прыстойнага, як свае боты!» Вось што хацеў я сказаць вам двусэнсава, Барбарачка. Гэта, можа быць, занадта вольная думка, родная мая, але гэта думка часамі бывае, часамі прыходзіць, і тады мімаволі сэрца гарачым словам вырываецца. І таму няварта было ў грош сябе цаніць, напалохаўшыся аднаго шуму і грому! Скончу-ж тым, матачка, што вы, можа быць, падумаеце, што я вам маню, або што гэта так нуда на мяне найшла, або што я гэта з кніжкі якой выпісаў? Не, матачка, вы ня думайце гэтак; — ня тое, маны ня люблю, нуда не находзіла, і ні з ніякай кніжкі нічога ня выпісваў — вось што!

Прышоў я ў сумным настроі дамоў, прысеў да стала, нагрэў сабе імбрычак, ды і нарыхтаваўся шкляначку-другую гарбаткі выпіць. Раптам, гляджу, заходзіць да мяне Гаршкоў, наш бедны кватарант. Я яшчэ раніцой заўважыў, што ён усё чагосьці каля кватарантаў шныпарыць. І да мяне хацеў падыйсьці. А мімаходам скажу, матачка, што іх жыцьцё-быцьцё куды горшае ад майго. Куды! жонка, дзеці! — Так што калі-б быў я Гаршкоў, дык ужо я ня ведаю, што-б я на яго месцы зрабіў! Ну, дык вось зайшоў мой Гаршкоў, кланяецца, сьлязінка ў яго, як і заўсёды, на вейках гнаіцца, шорга нагамі, а сам слова ня