Старонка:Бедныя людзі.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыглядзецца на горад, як ён там прачынаецца, устае, дыміцца, гатуецца, грыміць, — тут часамі гэтак перад такім відовішчам зьнізішся, што быццам-бы пстрычку якуюсьці атрымаў ад кагосьці па цікаўліваму носу, ды і папляцешся цішэй вады, ніжэй травы сваёй дарогаю, і рукой махнеш! Цяпер-жа разгледзьце, што ў гэтых чорных, закураных, вялікіх капітальных дамох робіцца, унікніце ў гэта, і тады самі зразумееце, ці справядліва было бяз толку сартаваць сябе і ў непатрэбнае здэтанаваньне ўводзіць. Заўважце, Барбарачка, што я двусэнсава кажу, ня ў простым сэнсе. Ну, паглядзімо, што там такое ў гэтых дамох? Там у якім-небудзь дымным куце, у будцы вільготнай якой-небудзь, якая па беднасьці за кватэру лічыцца, масьцеравы які-небудзь ад сна прачнуўся; а ў сьне-ж яму, прыблізна кажучы, усю ноч боты сьніліся, што ўчора ён выпадкова падрэзаў, быццам-бы якраз гэтакая дрэнь і павінна чалавеку сьніцца! Ну, але-ж ён масьцеравы, ён шавец; яму можна дараваць усё аб сваім прадмеце думаць. У яго там дзеці пішчаць, і жонка галодная; і не адны шаўцы ўстаюць часамі так, родная мая; гэта-б і нічога, і пісаць-бы пра гэта няварта, але вось што з гэтага выходзіць, матачка: тут-жа, у гэтым-жа доме, на паверх вышэй ці ніжэй, у пазалочаных пакоях, і багацейшай асобе ўсё тыя-ж боты, можа быць, уночы сьніліся, гэта значыць, на іншы нумар боты, фасону іншага, ал ўсё такі боты; бо-ж у сэнсе, які я тут падразумяваю, матачка, усе мы, родная мая, выходзім крыху шаўцы. І гэта-б усё нічога, калі толькі тое