Старонка:Бедныя людзі.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можа і ведае, як перамагчы. А іншае «падарыце» нязвычайнае, грубое, страшное, — вось як сёньня, калі я быў ад хлопчыка пісульку ўзяў, тут-жа каля плоту якісьці стаяў, не ва ўсіх і прасіў, кажа мне: «Дай, панок, капеечку, на ласку бога!» Ды такім урыўчатым, грубым голасам, што я скалатнуўся ад якогасьці страшнога пачуцьця, а ня даў капейкі: ня было. А яшчэ людзі багатыя ня любяць, каб беднякі на цяжкі лёс уголас скардзіліся — бач, яны непакояць, яны, бач, назаляюць! Ды і заўсёды беднасьць назаляе; — спаць, ці што перашкаджаюць іх стогны галодныя!

Праўду вам сказаць, родная мая, пачаў я вам апісваць гэта ўсё, часткаю, каб сэрца адвесьці, а больш таму, каб вам узор прыгожага складу маіх твораў паказаць. Таму, што вы пэўна самі прызнаеце, матачка, што ў мяне ня так даўно пачала складнасьць формавацца. Але цяпер на мяне такая нуда напала, што я сам маім думкам да глыбіні душы пачаў спачуваць, і хоць я сам ведаю, матачка, што гэтым спачуваньнем ня возьмеш, але ўсё-ж некаторым чынам справядлівасьць аддасі сабе. І зусім, родная мая, часта самога сябе, без аніякай прычыны, зьнішчаеш, за грош ня цэніш і ніжэй трэскі якой сартуеш. А калі параўнаньнем выказацца, дык гэта, можа быць, таму бывае, што я сам запужаны і загнаны, як хоць-бы і гэты бедненькі хлопчык, што падарыць у мяне прасіў. Цяпер я вам абавязкова двусэнсава буду гаварыць, матачка; вось паслухайце мяне: здараецца мне, мая родная, рана-раніцой, на службу сьпяшаючыся,