Старонка:Бедныя людзі.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтак, галубочкі? А чаму-ж гэта ўсё? А таму, што вы сірата, таму, што няма каму за вас заступіцца, таму, што няма ў вас сябра моцнага, які-б вам падпору прыстойную даў. А то, што гэта за чалавек, што гэта за людзі, якім сірату пакрыўдзіць нічога няварта? Гэта якаясьці брыда, а ня людзі, проста брыда; так сабе, толькі лічацца, а на справе іх няма, і ў гэтым я ўпэўнен. Вось яны якавы, гэтыя людзі! А па-моему, родная мая, вось той катрыншчык, якога я сёньня на Гарохавай спаткаў, хутчэй да сябе павагу выкліча, як яны. Ён хоць увесь дзень ходзіць, з сіл выбі. ваецца, чакае залежанага, нягоднага граша на пражыцьцё, ды затое ён сам сабе пан, сам сябе корміць. Ён жабравць ня хоча; затое ён для асалоды людзкое працуе, як заведзеная машына, — вось, бачыце, чым магу, прынясу асалоду. Жабрак, жабрак ён, праўда, усё той-жа жабрак, але затое сумленны жабрак; ён замарыўся, ён празяб, але ўсё працуе, хоць пасвойму, а ўсё такі працуе. І шмат ёсьць сумленных людзей, матачка, якія хоць крыху зарабляюць па спосабу і карысьці працы свае, але нікому ня клаНяюцца, ні ў кога хлеба ня просяць. Вось і я гэтакжа сама, як і гэты катрыншчык, г. зн., я ня тое, зусім ня гэтак, як ён, але ў сваім сэнсе, у сумленным, у шляхэтным дачыненьні гэтак-жа сама, як і ён; колькі сіл хапае працую, як магу. Большага няма ў мяне; ну ды на няма і суда няма.

Я да таго пра катрыншчыка гэтага загаварыў, матачка, што здарылася мне беднасьць сваю ўдвайне адчуць сёньня. Спыніўся я паглядзець на катрын-