Старонка:Бедныя людзі.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

долю? Чаму гэта ўсё так здараецца, што вось добры чалавек у запусьценьні знаходзіцца, а іншаму каму шчасьце само напрашваецца? Ведаю, ведаю, матачка, што няхораша гэтак думаць, што гэта вольнадумства; але па шчырасьці, па праўдзе, — сапраўднай, чаму аднаму яшчэ ў чэраве маткі накрумкаў шчасьце крумкач — лёс, а іншым з выхаваўчага дому на сьвет божы выходзіць? І бывае-ж гэтак, што шчасьце тое часта Іванку-дурачку дастаецца. Ты, вось, Іванка-дурачок, рыйся ў мяшкох дзедаўскіх, пі, еж, весяліся, а ты, такі-сякі, толькі аблізвайся; ты, вось, на тое і годзен, ты, браток, вось які! Грэшна, матачка, яно грэшна гэтак думаць, ды тут мімаволі неяк трэх у душу лезе. Езьдзілі-б і вы на карэце гэтакай-жа, родная мая, ясачка. Погляду ласкавага вашага генэралы лавілі-б, — ня тое, што наш брат; хадзілі-б не ў палатнянай, старэнькай сукенцы, а ў ядвабе, у золаце, былі-б вы ня худзенькія, не замораныя, як цяпер, а як фігурка цукровая, сьвежанькая, крамяная, поўная. А ўжо я тады-б і тым-бы шчасьлівы быў, што хоць-бы з вуліцы на вас у яскрава асьветленыя вокны зірнуў, што хоць-бы цень ваш пабачыў; ад аднай думкі, што вам там шчасьліва і весела, птушачка вы мая харошанькая, і я павесялеў-бы. А цяпер што! Мала таго, што злыя людзі вас загубілі, якая-небудзь там брыда, байбус вас крыўдзіць. Што сурдут на ім сядзіць фарсіста, што ў лярнэтку залатую ён на вас паглядае, бессаромнік, дык ужо яму ўсё з рук сходзіць, дык ужо і гутарку яго няпрыстойную паблажліва слухаць трэба! Годзе, ці ня