Старонка:Бедныя людзі.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчыка. Думкі такія лезьлі ў галаву; — дык я, каб расьсеяць, спыніўся. Стаю я, стаяць рамізьнікі, дзяўчына якаясьці, ды яшчэ маленькая дзяўчынка, уся такая замурзаная. Катрыншчык прымасьціўся перад чыімісьці вокнамі. Заўважаю маленькага хлопчыка, так сабе год 10-ці; быў-бы харошанькі, ды на выгляд хворы такі, сухарлявенькі, у аднэй сарочцы, Ды яшчэ ў чымсьці, ледзь ня босы стаіць, разявіўшы рот музыку слухае; — дзіцячы ўзрост! заглядзеўся, як у немца лялькі танцуюць, а ў самога і рукі і ногі акачанелі, калоціцца ды кончык рукава грызе. Заўважаю, што ў руках у яго паперка якаясьці. Прайшоў адзін пан і кінуў катрыншчыку якуюсьці маленькую манетку; манетка проста пякнула ў тую скрынку з агарожаю, у якой паказваецца француз, што танцуе з жанкамі. Толькі гэта дзынкнула манетка, устрапянуўся мой хлопчык, баязьліва агледзеўся вакол ды, відавочна, на мяне падумаў, што я грошы даў. Пад. бег ён да мяне, ручкі калоцяцца ў яго, галасок дрыжыць, працягвае ён да мяне паперку і кажа: — пісулька! Разгарнуў я пісульку — ну што, усё вядомае: — значыцца, дабрадзеі мае, матка ў дзяцей умі рае, трое дзяцей галадаюць, дык вы нам цяпер дапамажэце, а вось, як я памру, дык за тое, што птушанят маіх цяпер не забыліся, на тым сьвеце вас, дабрадзеі мае, не забудуся. — Ну, што тут, справа зразумелая, справа жыцьцёвая, а што мне ім даць? Ну, і ня даў яму нічога, а як было шкада! Хлопчык бедненькі, пасінелы ад холаду, можа быць і галодны, і ня маніць, ей-ей ня маніць; я гэту справу ведаю. Але толькі тое