Старонка:Бедныя людзі.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мне — «ад дурня чую». Я думаю, што ён сп'яна мне такую грубасьць сказаў — ды і кажу, ты, вось, п яны, мужык ты гэтакі! а ён мне: — «ці ня вы мне паднесьлі? У саміх ці ёсьць на што пахмяліцца; самі ў якойсьці па грыўні выпрашваеце», ды яшчэ дадаў: «эх, а яшчэ пан!» Вось, матачка, вось да чаго дайшла справа! Жыць, Барбарачка, сорамна! Быццам выкляты які-небудзь; горш, як бяспашпартнаму лайдаку якому-небудзь. Пакуты цяжкія! — Згінуў я. Проста згінуў! На векі згінуў!

М.Д.

Жніўня 13.

Любы Макар Аляксеевіч! Над намі ўсё бяда ды бяда, я ўжо і сама нею, што рабіць! Што з вамі будзе цяпер, а на мяне надзея кепская; — я сёньня апякла сабе жаляркам левую руку; выпусьціла выпадкова, і выцяла, і апякла, усё разам. Працаваць ніяк нельга, а Тадора ўжо трэці дзень хварэе. Я пакутую і непакоюся. Пасылаю вам трыццаць капеек срэбрам; гэта амаль усё апошняе наша. А я, бог бачыць, як жадала-б вам дапамагчы цяпер у вашых нястатках. Да сьлёз крыўдна! Бывайце, сябра мой! Вельмі ўцешылі-б мяне, калі-б прышлі да нас сёньня.

Б.Д.

Жніўня 14.

Макар Аляксеевіч! што гэта з вамі? Бога вы не баіцеся, мабыць! Вы мяне проста да вар'яцтва давядзецё! Ці ня сорамна вам! Вы сябе губіце, вы па-