Старонка:Бедныя людзі.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

думайце толькі пра сваю рэпутацыю! Вы чалавек сумленны, шляхэтны, з амбіцыяй — ну, як усе даведаюцца пра вас! Ды вы проста ад сораму павінны будзеце памерці! Хіба не шкада вам сівых валасоў вашых? Ну, ці баіцеся в бога! Тадора сказала, што ўжо цяпер ня будзе вам болей дапамагаць, ды і я таксама вам грошай даваць ня буду. — Да чаго вы мяне давялі, Макар Аляксеевіч! Вы, мабыць, думаеце, што мне нічога, што вы так кепска трымаеце сябе; вы яшчэ ня ведаеце, што я з-за вас цярплю! Мне па нашых сходах і прайсьці нельга; усё на мяне пазіраюць; пальцам на мяне паказваюць, і такія страшэнныя рэчы гавораць; — так, проста кажуць, што зьвязалася я з п'яніцам! Якаво гэта слухаць! Калі вас прывозяць, дык на вас-жа ўсе кватаранты з агідай паказваюць: вось, кажуць, таго чыноўніка прывезьлі! А мне-ж з-за вас страх як сорамна. Прысягаю вам, што я пераеду адсюль. Пайду кудынебудзь у пакаёўкі, у прачкі, а тут не застануся. Я вам пісала, каб вы зайшлі да мяне, а вы не зайшлі. Значыцца, вам нічога мае сьлёзы і просьбы, Макар Аляксеевіч! І адкуль вы грошай дасталі? На міласьць бога, пашануйцеся. Загінеце-ж, ні за вошта загінеце! І сорам-жа які! Вас гаспадыня і ўпусьціць учора не хацела. Вы ў сенцах начавалі; я ўсё ведаю. Калі-б вы ведалі, як мне цяжка было, калі я ўсё гэта даведалася. Заходзьце да мяне! вам будзе ў нас весела; мы будзем разам чытаць, будзем старое ўспамінаць. Тадора пра свае набожныя падарожжы апавядаць будзе. Дзеля мяне, галубок мой, ня губіне