Старонка:Бедныя людзі.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сказаў, што яшчэ раз да мяне зайдзе і прывязе мне заўшнічкі (здаецца, ён сам быў вельмі засароміўся); раіў мне зьмяніць кватэру, і рекомендаваў мне адну дзіўную кватэру, якая ў яго на ўвазе, і якая мне нічога ня будзе каштаваць; сказаў, што ён вельмі пакахаў мяне таму, што я сумленная і добрых паводзін дзяўчына, раіў асьцерагацца распуснай моладзі, і, нарэшце, сказаў, што ведае Ганну Тодараўну, і што Ганна Тодараўна даручыла яму сказаць мне, што яна сама наведае мяне. Тут я ўсё зразумела. Я ня ведаю, што са мною сталася; першы раз у жыцьці я перажыла такое становішча; я з сябе выйшла; засароміла яго зусім. Тадора дапамагла мне і амаль выгнала яго з кватэры. Мы вырашылі, што гэта ўсё справа Ганны Тодараўны; інакш, навошта яму ведаць пра нас?

Цяпер я да вас зьвяртаюся, Макар Аляксеевіч, і малю вас дапамагчы! Не пакідайце мяне, на міласьць бога, у такім становішчы! Пазычце, калі ласка, хоць колькі-небудзь дастаньце грошай; нам няма за што выехаць з кватэры. А заставацца Тут ніяк нельга больш: так і Тара раіць. Нам трэба, у кожным разе, рублёў дваццаць пяць; я вам гэтыя грошы аддам; я іх зараблю; Тадора мне на днях яшчэ работы дастане, так, калі вас будуць непакоіць вялікія процанты, дык вы не зьвяртайце ўвагі на іх і згаджайцеся на ўсё. Я вам усё аддам, толькі на міласьць бога, не пакіньце без дапамогі. Мне шмат каштуе непакоіць вас цяпер, калі вы ў такіх