Старонка:Бедныя людзі.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вацца. У мяне здарыліся вельмі прыкрыя няпрыемнасьці, а калі-б вы ведалі, як цяпер я непакоюся і хвалююся! Уявеце, сябра мой: сёньня раніцай уваходзіць да нас чалавек незнаёмы, пажылых гадоў, амаль зусім стары, з ордэнамі. Я зжахнулася, не разумеючы, чаго яму трэба ў нас? Тадора выйшла ў гэты час у крамку. Ён пачаў мяне распытваць, як я жыву і што раблю, і, не дачакаўшыся адказу, абвясьціў мне, што ён дзядзя таго афіцэра; што ён вельмі злуе на пляменьніка за яго кепскія паводзіны і за тое, што ён аславіў нас на ўвесь дом; казаў, што пляменьнік яго блазьнюк і ветрагон, і што ён гатовы ўзяць мяне пад сваю абарону; ня раіў мне слухаць маладых людзей, дадаў, што ён спачувас мне, як бацька, што ён адчувае да мяне бацькаўскае пачуцьцё, і гатовы мне ва ўсім дапамагаць. Я ўся чырванела, ня ведала, што і падумаць, але не сьпяшалася дзякаваць. Ён узяў мяне сілком за руку, пагладзіў мяне па шчацэ, сказаў, што я прыгожанькая, і што ён надзвычай здаволены тым, што ў мяне ёсьць на шчоках ямачкі (бог ведае, што ён гаварыў!), і, нарэшце, хацеў мяне пацалаваць, кажучы, што ён ужо стары (ён быў такі брыдкі!). — Тут увайшла Тадора. Ён крыху супуціўся і зноў загаварыў, што адчувае да мяне пашану за маю скромнасьць і добрае захаваньне, і што вельмі хоча, каб я да яго была бліжэй. Пасьля адклікаў у бок Тадору і пад якойсьці Дзіўнай прычынай хацеў даць ёй некалькі грошай. Тадора, зразумела, не ўзяла. Нарэшце, ён сабраўся дамоў, паўтарыў яшчэ раз свае усе запэўненьні,