Старонка:Бедныя людзі.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жніўня 2.

Ш. В. Макар Аляксеевіч.

Не клапацецеся ні аб чым; дасьць бог, усё наладзіцца. Тадора дастала і сабе, і мне кіпу работы, і мы з весялосьцю ўзяліся за справу; можа быць, і ўсё паправім. Падазрае яна, што ўсе мае апошнія няпрыемнасьці не абмінулі Ганны Тодараўны; але цяпер мне ўсёроўна. Мне сёньня неяк нязвычайна весела. Вы хочаце пазычаць грошы; — барані вас божа! пасьля не аберацеся бяды, калі аддаваць трэба будзе. Лепш жывеце з намі прасьцей, заходзьце да нас часьцей і не зьвяртайце ўвагі на вашу гаспадыню. Што-ж да рэшты ворагаў і зложычліўцаў дык я ўпэўнена, што вы мучыцеся дарэмнымі сумненьнямі, Макар Аляксеевіч! Глядзеце, я-ж вам гаварыла мінулы раз, што ў вас выразы надзвычай нягладкія, ну, бывайце здаровы. Чакаю вас абавязкова да сябе. вашых,

Ваша Б. Д.

Жніўня 3.

Анёлачак мой Барбара Аляксееўна!

Сьпяшаюся вам паведаміць, птушанятка вы маё, што ў мяне надзеі радзіліся сякія-такія. Ды дазвольце, дзяўчынка вы мая — пішаце, анёлачак, каб мне грошай не пазычаць? Галубок вы мой, нельга бяз іх; ужо і мне кепска, ды і з вамі, чаго добрага, што-небудзь раптам ды ня так! вы-ж слабенькія; дык вось я да таго і пішу, што пазычыць абавязкова трэба. Ну, гэтак я і раблю далей.