Старонка:Бедныя людзі.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дадуць! Усё прыватнае тваё жыцьцё ні за грош выдадуць; — сьвятога нічога няма.

Я ведаю цяпер, чыя гэта штука; гэта Ратазяева штука. Ён з якімсьці знаёмым у нашым ведамстве, ды мабыць так, між гутаркай, і перадаў яму ўсё, прыбавіўшы; або, магчыма, расказаў у сваім ведамстве, а яно выпаўзла, ды і прыпаўзло ў наша ведамства. А ў нашай кватэры ўсе ўсё да макулінкі ведаюць, і да вас у вакно пальцам паказваюць; гэта ўжо я ведаю, што паказваюць. А як я ўчора да вас абедаць пайшоў, дык усе яны з акон павысоўваліся, а гаспадыня сказала, што вось, бач, чорт з дзіцянём спрэгся, ды і ва на назвала пасьля няпрыстойна. Але ўсё-ж гэта нішто перад брыдкім намерам Ратазяева нас з вамі ў літаратуру сваю зьмясьціць, і ў тонкай сатыры нас апісаць; ён гэта сам гаварыў, а мне добрыя людзі з нашых пераказалі. Я ўжо і думаць ні пра чога не магу, матачка, і адважыцца ня ведаю на што. Няма чаго граха ўтойваць, угнявілі мы бога, анёлачак мой! Вы, матачка, мне кніжку якуюсьці хацелі, ад нуды, прыслаць. А ну яе, кніжку, матачка! Што яна, кніжка? Яна «небылица в лицах!» І раман мана, і дзеля маны напісаны, так, людзям, якія ня маюць работы, чытаць; дайце веры мне, матачка, з практыкаванасьці маёй шматгадовай дайце веры. І што там, калі яны вас загавораць Шэксьпірам якім-небудзь, што, ці бачыш, у літаратуры Шэксьпір ёсьць, — дык і Шэксьпір глупства, усё гэта сапраўднае глупства, і ўсё дзеля аднаго пашквіля зроблена!

Ваш Макар Дзевушкін.