Старонка:Бедныя людзі.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

друкуюць... А якая твая справа, што ў мяне локці прадраны? Ды, ужо калі вы мне даруеце, Барбарачка, грубое слоўца, дык я вам скажу, што ў беднага чалавека ў гэтым той-жа самы сорам, як і ў вас, прыкладам сказаць, дзявочы. Вы-ж перад усімі — грубое слоўца маё даруйце — разьдзявацца ня будзеце; вось, гэтаксама і бедны чалавек ня любіць, каб у яго катух заглядалі, што, вось, якавы там яго адносіны будуць сямейныя — вось. А то навошта было тады крыўдзіць мяне, Барбарачка, гуртам з ворагамі маімі, якія на гонар і крыўду сумленнага чалавека пасягаюць!

Ды і на службе я сёньня сядзеў такім мядзьведзянём, такім вераб'ём абшчыпаным, што ледзь сам за сябе ад сораму не згарэў. Сорамна мне было, Барбарачка! Ды ўжо напраўду чырванееш, калі праз адзеньне голыя локці сьвецяцца ды гузікі на нітках матляюцца. А ў мяне, як знарок, усё гэта было ў такім непарадку! Мімаволі ўпадзеш духам. Навошта!.. сам Сьцяпан Карлавіч сёньня пачаў быў па справе са мной гаварыць, гаварыў-гаварыў, ды быццам-бы няўпрыкмець і дадаў: «Эх вы, міленькі Макар Аляксеевіч!» ды і не дагаварыў да канца, аб чым ён думаў, а толькі я ўжо сам пра ўсё дагадаўся, ды так пачырванеў, што нават лысіна мая пачырванела. Яно па сутнасьці і нічога, ды ўсё-ж такі непакоіць, на развагі наводзіць цяжкія. Ужо ці не праведалі яны чаго! А, божа барані, ну, як пра што-небудзь праведалі! Я, прызнаюся, падазраю, моцна падазраю аднаго чалавека. Гэтым-жа зладзеям хоць што! вы-