Перайсці да зместу

Старонка:Бедныя людзі.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чалавеку так, як і было. А чаму-ж гэтак і будзе, як і раней? А таму, што ўжо ў беднага чалавека, паіхняму, усё наадварот павінна быць; што ўжо ў яго нічога не павінна быць затоенага, там амбіцыі якойнебудзь, ні-ні! Вунь Амеля казаў надоечы, што яму дзесьці падпіску рабілі, дык яму за кожную грыўню, у некаторым родзе, афіцыйны агляд рабілі. Яны думалі, што яны дарам свае грыўні яму даюць — аж не: яны заплацілі за тое, што ім беднага чалавека паказвалі. Цяпер, матачка, і дабрачыннасьць неяк Дзіўна робіцца; а, можа быць, і заўсёды так рабілася, хто іх ведае! Або ня ўмеюць яны рабіць, або ўжо майстры вялікія — адно з двух. Вы, можа быць, гэтага ня ведалі, ну, дык вось вам! У чым іншым мы пасуем, а ўжо ў гэтым вядомы! А чаму — бедны чалавек ведае ўсё гэта, ды думае ўсё такое? — А чаму? — Ну, з практыкі! Ад таго, напрыклад, што ён ведае, што ёсьць пад бокам у яго такі пан, што вось ідзе куды-небудзь да ресторана і гаворыць сам з сабою: што вось, гэты галетнік-чыноўнік што будзе есьці сёньня? а я сотэ-папільёт буду есьці, а ён, можа быць, кашу бяз масла есьці будзе. — А якая яму справа, што буду я кашу бяз масла есьці? Бывае такі чалавек, Барбарачка, бывае, што толькі пра гэта і думае. І яны ходзяць, пашквілянты няпрыстойныя, ды глядзяць, што, вось, ці ўсёй нагой на камень ступаеш, ці насочкам адным; што вось у такогасьці чыноўніка, такогасьці ведамства, тытулярнага райцы, з бота голыя пальцы тырчаць, што вось у яго локці прадраныя — і пасьля там сабе гэта ўсё і апісваюць, і дрэнь такую