Старонка:Бедныя людзі.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маглі заняпасьці духам, Макар Аляксеевіч! Але што цяпер пра вас падумаць, што цяпер скажуць пра вас усе, хто вас ведае? Вы, якога я і ўсе паважалі за дабрату душы, скромнасьць і разважлівасьць, вы цяпер раптам гэтак гідка сябе аплямілі, чаго, здаецца, ніколі раней ня было. Што са мною было, калі Тадора расказала мне, што вас знайшлі на вуліцы п'яным і прывезьлі на кватэру з паліцыяй! Я аслупянела ад зьдзіўленьня, хоць і чакала чагосьці нязвычайнага, таму што вы чатыры дні прападалі. Але ці падумалі вы, Макар Аляксеевіч, што скажуць вашы начальнікі, калі даведаюцца сапраўдную прычыну, чаму вы ня былі? Вы кажаце, над вамі сьмяюцца ўсе; што ўсе даведаліся пра нашу сувязь, і што і мяне ўпамінаюць у кпінах сваіх суседзі вашы. Не зьвяртайце ўвагі на гэта, Макар Аляксеевіч, і на міласьць бога супакойцеся. Мяне палохае яшчэ ваша гісторыя з гэтымі афіцэрамі; я пра яе цьмяна чула. Растлу. мачце мне, што гэта ўсё значыць? Пішаце вы, што баяліся сказаць праўду мне, баяліся страціць вашым прызнаньнем маё сяброўства, што былі ў роспачы, ня ведаючы, чым дапамагчы мне ў маёй хваробе, што прадалі ўсё, каб падтрымаць мяне і ня пускаць у бальніцу, што пазычылі, колькі можна пазычыць, і разам з гэтым кожны дзень няпрыемнасьці з гаспадыняй, — але, хаваючы ўсё гэта ад мяне, вы выбралі горшае. Але-ж я цяпер усё даведалася. Вы саромеліся прымусіць мяне прызнацца, што я была прычынай вашага нешчасьлівага становішча, а цяпер у два разы больш прынесьлі мне гора сваімі паводзінамі. Усё