Старонка:Бедныя людзі.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чацца, каб ён ужо абавязкова памёр) — аплаканы. А лепш усяго было-б не пакідаць яго ўміраць, небараку, а зрабіць-бы так, каб шынэль яго знайшлася, каб той генэрал, даведаўшыся больш падрабязна пра яго добрую службу, запрасіў-бы яго ў сваю канцылярыю, павысіў чынам і даў-бы прыстойны аклад пэнсіі, так што, ці бачыце, як-бы гэта было: зло было-б пакарана, а дабрачыннасьць узяла-б верх, і канцылярыстыя-таварышы ўсе бяз нічога-б і засталіся. Я-б, напрыклад, так зрабіў; а то што тут у яго асаблівага, што ў яго тут добрага? Так, пусты якісьці прыклад з штодзеннага, подлага быта. Ды і як вы адважыліся мне такую кніжку прыслаць, родная мая. Ды гэта-ж з злым намерам кніжка, Барбарачка; гэта проста ніяк ня верыцца, таму што і здарыцца ня можа, каб быў такі чыноўнік. Ды гэта-ж пасьля такога ўчынку трэба скардзіцца, Барбарачка, формальна скардзіцца.

Пакорны слуга ваш Макар Дзевушкін.

Ліпеня 27.

Ш. В., Макар Аляксеевіч!

Апошнія прыгоды і лісты вашы напалохалі, зьдзівілі мяне, я ня ведаю што такое, а гутаркі Тадоры вытлумачылі мне ўсё. Але навошта-ж было ўпадаць у роспач і раптам упасьці ў такое прадоньне, у якое вы ўпалі, Макар Аляксеевіч? Вашы тлумачэньні ані не задаволілі мяне. А што, бачыце, ці ня была мая праўда, калі хацела ўзяць тое выгоднае месца, якое мне прапанавалі. Да таго-ж і апошняя мая неспа