Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да большага начальства. Праз чорную прорву дзьвярэй ліўся холад.

— Чорт, дзьвярэй не зачыніў! — абазваўся голас з пад шынэлі, але чалавек не крануўся ўстаць зачыніць: цяпер нават ужо той, што і сьпяваў, напэўна ўлежаўся сабе пад коўдраю, ці шынэлем.

— Самі вы чэрці, — адазваўся з верхняе паліцы другі голас. — Памагло яму, што ён падражніўся з фэльдфэбэлем.

— А што яму ў зубы глядзець? Годзе ўжо дысцыплінкі ўжылі!

— Дык ня з гэтага пачынаць трэба.

— А з чаго?

— Зачыні дзьверы.

Салдат пад шынэлем зноў, але ўжо ціха, замармытаў песьню.

Аднекуль з нараў, з цёмнага кутка, вылез малады высокі салдат, ціха падышоў да дзьвярэй, выглянуў сьперш на двор, акінуў вокам цемрыва: на небе пачалі зьяўляцца зоры; пасьля спакойна зачыніў дзьверы і стаў перад імі, тварам да вагона…

— Ты засьпяваў — ну і засьпяваў, — загаварыў ён, — нічога. Але больш ня трэба займацца гэтым. Не цьвяліцца трэба, а рабіць работу. Перад намі большыя справы. Перад намі справы ўсяго народу (тут ён паправіўся: справы ўсяе краіны)…

І ўсё гаварыў гэтак, каб льга было разумець надвае. Гэтак ён кідаў словы, пакуль ня ўпэўніўся, што ўжо сярод гэтых людзей работа зроблена, пакуль яго самога пачалі папраўляць, удасканальваць ягоныя нявыразнасьці. З пад шынэляў, з пад коўдраў павысоўваліся, паўзьнімаліся галовы, некаторыя паселі, пачалі пасьля зьбірацца навокал яго шчыльным натоўпам. Сон прайшоў. Неўзабаве ўжо ў вагоне быў адзіны людзкі організм. Гэта была зьяднанасьць, кіраваў якою малады высокі салдат. Цяпер ён загаварыў іншаю моваю, называў, рэчы выразнымі іхнымі імёнамі.

— Ужо некалькі дзён, як ад нас стараюцца захаваць праўду. Стараюцца, каб да нас не даходзілі весткі пра тое, што робіцца ў краіне. У краіне пачынаецца рэволюцыя. Што сёньня там робіцца, я ня ведаю, можа там ўжо адбыліся вялікія справы. Але ў мяне ёсьць весткі з трэцяга дня, дык тады адбываліся вялікія выступленьні пролетарыяту. Рабочыя дэмонстрацыі, рэволюцыйныя дэмонстрацыі ў сталіцах. Калі рабочыя рэволюцыю робяць там,