Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

натурыцца, дык няхай сабе ўрэшце хата яго стаіць, адно няхай выгарадзіць сабе праезд хвойнікам, а не цераз дзялянку, а за месца пад хатаю арэнду плаціць.



6. КАНЕЦ І ПАЧАТАК

Гэта адбывалася можа нават на той самай апошняй ад фронту станцыі, адкуль калісьці ўцякалі дадому салдаты, дрыжучы перад фронтавымі сьмяртэльнымі пакутамі. Цягнікі адсюль далей ужо ня ішлі.

Некалькі чорных эшалёнаў стаяла на рэйках. Ноч была цёмная, імглістая. Ліхтара нідзе ня было і толькі як прайшоў паўз вагоны чыгуначнік, сьвецячы з-пад шынэлі ліхтарыкам ў вагонныя коды, відаць было ля яго ног сьнег, ваду, разгружаную зямлю.

Апошні эшалён прышоў нядаўна, ён мо’ з гадзіну як спыніўся і ў ім гэта чалавек у шынэлі з ліхтаром аглядаў колы. З вагонаў чулася гаворка на ўсялякіх мовах і гутарках: украінцы, расійцы, беларусы… У адным з вагонаў рыпіуў гармонік. Зараз-жа да вагона падбег нейкі старшы і загадаў маўчаць. Тады дзесьці раптам, як-бы ў адказ старшому, высокі голас паспробаваў сьпяваць песьню. Песьня аніяк ня была падобна на расійскую: ні напевам, ні словамі. Слоў нават старшы ня мог разумець.

— Ішь, татарва! — як мае быць раззлаваўся старшы, кідаючыся да таго вагона. Ён загрукаў кулаком у дзьверы: — Што сказана? Ня шумець! На губу счас! Хто гарланіць?!

Ён гукаў гэтак моцна, што ва ўсіх бліжэйшых зачыненых цяплушках яго чулі. Дык адразу-ж яму адказалі зноў песьняю. Песьня была цяпер расійская. Старшы кінуўся туды. Гэтак ён, кідаўся ад вагона да вагона. Неўзабаве ён ужо арудаваў у сярэдзіне цяплушкі. Ён наводзіў парадак, дысцыпліну. Ён усё дапытваўся — хто сьпяваў, хто крычаў. Ніхто яму тут нічога не адказваў. Усе спалі. Усе ляжалі на лаўках, на паліцах, на падлозе. Недагарак сьвечкі ў ліхтарыку на сьцяне асьвечваў яго маладзецкія вусы. Яго службовая шчырасьць цяпер ператварылася ў яго ўласную чалавечую злосьць. Ён спаганяў яе крыкам. Раптам на паўслове, ён, адумаўшыся, спыніўся і рушыў з вагона, не зачыніўшы за сабою дзьвярэй. Ён шпаркаю хадою падаўся