Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяць, а часамі, зычачы гора — могуць памагчы, самі таго ня бачачы. Ведама — вёска. Урэшце тут ні за кога, кожны за сябе.

Бывалі нават моманты, што Няміра проста так і шкадаваў, што пайшоў на гэтую справу: што-ж будзе наперадзе? Калі вайна будзе доўга яшчэ цягнуцца? Дзе тады дзецца? Дый калі вайна і скончыцца, зноў-жа, як тады выкруціцца? А былі моманты, што ён стараўся ня дбаць ні пра што: нейк-жа будзе, можа-б ужо дагэтуль, каб астаўся там, даўно галавы на плячах ня было?

Былі ў яго спатканьні з Эдвардам Лявэрам. Той прыходзіў часамі ў хату з Антусём. Пра што тады гаварылі? І ці давалі гэтыя гаворкі якую-небудзь прасьветласьць у думках?

Давалі. Выразна яны нічога не высьвятлялі, але заўсёды пасьля іх варушыліся надзеі: унь чалавек з-за сьвету, а таксама думае, таксама гаворыць. Тады ўспаміналіся таварышы, што разам уцякалі ў «водпуск», фронтавыя і тылавыя рэволюцыйныя лістоўкі. Лявэр успамінаў тое самае, як гэта было па той бок фронту… Здавалася, што патрэбна было толькі іскра, каб гэты порах загарэўся. Каб хто прышоў і сказаў, што трэба рабіць, дык на ўсё-б пайшлі гэтыя людзі.

«Порах» гэты высушваўся і ўва ўсім навакольлі. Перш за ўсё гэтая-ж самая вёска. Людзі ня былі задаволены сваёю купляю зямлі. Мала што зямля гэтая цяпер як-бы іхняя! Усёадно гаворкі адбываліся гэтакія, што «ў пана — во, а ў мужыка — во!» І былі выразныя гэсты, колькі ў мужыка, а колькі ў пана. «Што гэта, ён сам гэтую зямлю зрабіў, што прадае яе? Або нашто гэта, канешне, гэтая справа Сурвілу і Мазавецкага ўспамагла?..»

Гасьцінцам ехалі то туды, то сюды вайсковыя абозы. Салдацкія песьні чуліся адтуль. Новыя словы чуліся ў гаворцы тутэйшых людзей. Прышлі сюды словы з салдатамі і з Сібіру, і з самага поўдню, з поўначы… Нават палонныя, і тыя прынесьлі сюды сваю гаворку. Гасьцінец гэты бачылі ўсялякія людзі, з сваімі звычаямі, з сваімі словамі, але з адным жаданьнем: няхай-бы хутчэй усё гэта скончылася, абы канец, абы не ваяваць, усёадно як-бы людзі не хацелі і ведаць таго, пра што Сурвіла гаварыў Гушку: «зямлю прыдбаць трэба, зямлю бараніць трэба…».

У Сурвілы цяпер была добрая зямля, было яе колькі трэба, у добрую Сурвілавую меру. Ён чакаў адно вясны: тады ён возьмецца за работу, за добрую забудову, а Гушка — калі будзе