Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваяваць! І з кім мне ваяваць! Прышлі былі, укінуліся ў наш акоп расійскія салдаты. За што, кажуць, мы будзем ваяваць з вамі? У нас дома дзеці малыя, мы іх сіраціць ня хочам. І пайшлі ў палон. А я падумаў сабе — ну, а я чаму павінен сіраціць сваіх дзяцей? Яны ад гэтага шчасьлівейшыя стануць? Ім хлеба ад гэтага больш будзе, калі я дадому галавы не прынясу? Дык я ў той-жа дзень пайшоў у палон. Ваяваць за бацькаўшчыну? А калі я на гэтай бацькаўшчыне дабра ніколі ня бачыў, дык тады як?

Леапольд Гушка маўчаў. Ён глядзеў кудысьці далёка праз акенца свае хаціны і стаяў гэтак доўга.

Палуднавалі разам усе. Лявэр, самым адвячоркам, засьпяшаўся ісьці. Яны прайшлі разам з Нямірам да вёскі і праз яе ўсю.

З тых часоў Эдварда Лявэра ведала тут уся вёска: як толькі льга было яму, ён прыходзіў сюды. Хутарская-ж гаспадыня, дзе кватараваў ён, расказала раз неўзабаве пра яго на вёсцы, што гэта дзіўны чалавек: «вельмі-ж сумуе па сваіх дзецях, успамінае ўсё іх, раз нават плакаў. Бярэ маіх дзяцей на рукі, песьціць іх, забаўляе. І ўсё называе іх па-свойму, ня гэтак як яны завуцца, а гэтак як ягоныя там недзе дзеці.»

— Гэтак сама і мой палонны кватарант, — гаварыла другая, — таксама майго большанькага хлопчыка ўсё лашчыць, у яго, кажа, гэтакі самы дома астаўся.

— А мой, — сказала трэцяя, — маўчыць найбольш, нудзіць па сям’і.

— Што гаварыць, — заўважыла чацьвёртая, — усё гэтакія, вядома, людзі.



3. ЗІМА

Дзеве гушкавыя дзесяціны былі па той бок вёскі, іх выбраў Гушку сам Сурвіла. Ён зрабіў ласку: дзесяціны гэтыя былі самыя раўнейшыя ад усіх іншых дзялянак. Вырэзваючы іх, Сурвіла сказаў:

— Я так падумаў: вы, Леапольдзе, гаравалі ўвесь век свой, няхай цяпер вам будзе поле раўнейшае. Я калі падумаю, дык, божа мой, божа, як іншаму чалавеку прыходзіцца гараваць на сьвеце. Хоць-бы сабе і вы, век свайго ня меўшы. Гэтулькі вы гора, пане мой, ужылі. Што, я ня бачу, ці што? От бо ня роўна