Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьвятла няма. Жывеш ты век
Пад мурам пад астрожным.
І колькі сьлёз, пакут, калек,
Пералічыць ня можна…

|}

— Эдвард Лявэр, — назваў сябе палонны, паціскаючы на разьвітаньне яшчэ раз хлопцаву руку.

Ён пайшоў на кватэру засмучоны, пануры. Усё гэта, гэтае спатканьне і гаворка разварушыла яму сэрца.

У нядзелю, калі цывільныя рабочыя не працавалі, яму ўдалося адпрасіцца раней на некалькі гадзін пакінуць работу. Хлопец ужо чакаў яго на дарозе. Яны пайшлі разам. Праз кілёмэтраў пяць яны вышлі на гасьцінец, а там ужо блізка быў і каржакаваты хвойнік, а ля яго і Гушкава хата. Яны ўвайшлі ў хату.

— От, тата, са мною прышоў той палонны, што я вам тады расказваў, — сказаў Антусь, — Эдвард Лявэр.

Гушка захваляваўся спачатку, затупаў па хаце, змахнуў з лавы рукою нейкую адзежыну, запрашаючы гасьця садзіцца.

Госьць убачыў у Марылькі на руках дзіцянё. Ён падышоў да Марылькі, пагладзіў дзіцянё пальцам па галоўцы, можа нават ён быў гэта спачатку зрабіў з простае далікатнасьці. Пасьля ўзяў дзіця на рукі, прытуліў да сябе, падняў яго высока на руках, пачаў усьміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі. Дзіця ў адказ засьмяялася. Тады вочы яго пачырванелі, ён захваляваўся, пачаў растлумачваць, што як ішоў ён ваяваць, дык якраз гэтакае малое дома пакінуў. Таксама сьмяялася, калі яго забаўлялі.

Далей гаворка пайшла ў гэтакім кірунку: Леапольд Гушка расказваў пра сябе. Бацька быў спачатку ткач. Гэтага бацькавага ткачоўства Гушка ўжо ня памятае. Пасьля было ткачоўскае паўстаньне. Шырокі быў бунт галодных ткачоў, бяспраўных людзей, бяздольных нявольнікаў. Ткачы сьпявалі сваю песьню, зьбіраліся вялікім гуртам, згуртоўваліся больш, помсьціліся сваім паном-гаспадаром, нападалі на іх. Пасьля, вядома, былі салдаты, арышты, турма. Паўстанец Гушка ратаваўся. Ён выехаў з пад Браслаўля далёка ў мясцовасьць, дзе гаспадары гадуюць авечак на воўну. Там яму давялося зрабіцца за аўчара. Там у яго нарадзіўся сын Леапольд. Пасьля яго і там пазналі і недалёка было да таго, што ўспомняць яму ткачоўскае паўстаньне. Дык яму давялося ратавацца далей дзе. Ён, ўжо спрактыкаваны аўчар, прыехаў сюды ў двор да тутэйшага пана. Гэты аўчар, і ў сваёй Сілезіі,