Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дагаварвацца. І пайшоўшы далей, яны пачалі гаварыць. І што-ж выявілася?

Як хлопец ведаў гэтую песьню, на чужой мове?..

Ён сам яе ніколі не сьпяваў, ён першы раз цяпер яе засьпяваў, калі пачуў, што палонны яе сьпявае. Яму трэба было з палонным як-небудзь загаварыць, натрапіць на што-небудзь агульнае.

Ён шмат разоў за сваё жыцьцё чуў, як бацька яго, гэтак як усёадно задумёны чалавек жуе саломіну, сьпяваў сам сабе гэтую песьню. Нават не сьпяваў, а проста, можа нават ужо ня думаючы пра гэта, выгаварваў гэтую песьню, ціха, нявыразна, на нескладаны мотыў. Чалевек гаварыў іншаю моваю, а сьпяваў гэтую песьню на мове інакшай. Хлопец пераняў гэтую песьню ад бацькі. І от ён цяпер гэтакім парадкам ідзе поплеч з палонным і яны гавораць. Знаёмства набывае цікавасьць і пакуль яны дайшлі да хутарка, гэта ўжо было больш як знаёмства.

Што-ж яны паміж сабою высьветлілі? Што яны ўведалі адзін пра аднаго?

Выявілася, што хлопцаў бацька захаваў гэтую песьню ад свайго бацькі. А той прынёс яе адтуль, адкуль прынёс яе на гэтую лесапільню і палонны. Хлопцаў бацька чуў яе ад свайго бацькі ўжо ў гэтай мясцовасьці. Той стары яшчэ яе часта і вельмі выразна сьпяваў. Яна яму відаць была блізкая і шмат гаварыла ягонаму сэрцу. А ў сына яна захавалася можа ўсяго як ўспамінаньне пра нябожчыка бацьку. Ён успамінаў яе рвучы каменьне на польнай дзялянцы, аручы гэтую дзялянку, парабкуючы, гаруючы на сьвеце.

А палонны? А ў яго гэтая песьня адтуль, дзе яе, старую дзедаўскую, і па гэты дзень памятаюць.

Адным словам, палонны і хлопец, пакуль прышлі на кватэру, пасябраваліся. Палонны напаткаў тут свайго як-бы земляка. Разьвітваючыся ля брамы, паціскаючы адзін аднаму рукі, усьміхаючыся адзін аднаму, яны, ні то з сяброўскае жартлівасьці, ні то стала, яшчэ раз засьпявалі:

І суд у нас, і суд у нас,
Тут нават і ня судзяць:
Адразу возьмуць, павядуць,
Канец табе тут будзе.