Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рахвотна падаліся былі ў палон. Адзін з палонных нешта астаўся крыху далей. Конвойны некалькі разоў азірнуўся на яго, гукнуў, каб ён сьпяшаўся. Той пайшоў подбегам, даганяючы сваіх. Вышлі з лесу. Тут якраз нагналі яго некалькі чалавек цывільных рабочых. Усё маладыя хлопцы. Палонны ішоў сабе, падсьпеўваючы ціхенька, сам сабе, просты нейкі матыў, бяз слоў. Пасьля ён пайшоў шпарчэй і таксама шпарчэй і нават мацней пачаў перабіраць мотывам у тахту сваёй хадзе. Сьледам за ім ішлі хлопцы. Адзін, высокі, тонкі, зграбны, з высокім ілбом, ясным тварам, пачаў прыслухоўвацца да гэтага мотыву. От ён пайшоў хутчэй, каб дагнаць палоннага, пакінуўшы крыху ззада за сабою сваіх таварышоў. Палонны, пачуўшы за сабою шпаркую хаду, азірнуўся і ўсьміхнуўся, пазнаўшы знаёмага хлапца: кожны дзень ім даводзілася спатыкацца як-небудзь зьнячэўку пры рабоце. Нават часамі яны і загаварваць спрабавалі адзін з адным. Палонны найбольш трапляў гаварыць па-польску, але за год налаўчыўся ўжо крыху і па-тутэйшаму. Разам з тым, ён некалькі слоў і сказаў навучыўся ад конвойных і па-расійску, гэтулькі, як нейкім парадкам калісьці ведаў па-польску. Адным словам, ён мог ўжо выгаварваць што хацеў на розных гэтых мовах гэтак, што яго разумелі. Нарэшце ён сам пачаў старацца аўладаць моваю тутэйшага насельніцтва.

Палонны і хлопец пайшлі поплеч.

— Ну, засьпявай яшчэ, — сказаў хлопец.

Палонны паглядзеў на хлопца, як-бы пытаючыся вачыма.

— Засьпявай адно, засьпявай. Чаго-ж ты пакінуў сьпяваць?

Палонны зразумеў і шырока ўсьміхнуўся.

— Ну, ну, — гаварыў хлопец і раптам, нечакана для палоннага, сам ціха зацягнуў той самы матыў. І гэтак выразна, што палонны зьдзівіўся, шырока расплюшчыў вочы, узяў хлопца за рукаў і пакуль памагчы, некалькі хвілін слухаў. Нарэшце паціснуў плячыма, і, як-бы асвойтаўшыся з неспадзяванасьцю, засьпяваў песьню. Цяпер гэта ўжо быў не мотыў толькі, гэта была ўжо сапраўдная песьня, з словамі. Палонны выгаварваў словы моцна, з знарочыстым прыціскам. І з вялікага зьдзіўленьня, ён тут-жа пакінуў сьпяваць, чуючы, як хлопец гэтак сама ягонаю моваю выгаварвае словы гэтай песьні. Палонны спыніўся і прытрымаў хлопца за руку. Хлопец ціха ўсьміхаўся, палонны нейк пахмурна і разам з тым ясным зіркам глядзеў на хлопца. Ім трэба было