Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Вы пралілі былі кроў за бацькаўшчыну, бог даў вам цяпер, пасьля паправы, зноў прыехаць сюды біць ворага… Герояў бацькаўшчыча не забудзе…»

Нешта доўга гаварыла постаць. Ноч усё адкідала, сьледам рэха — гаў-гаў, — людзі ля эшалёна стаялі моўчкі, ніхто, не зварухнуўся.

Тымчасам неба палавела, дзесьці з таго боку, адкуль прышоў эшалён, цадзіўся дзень; людзі, усё стаялі чакаючы каманды; было выгукнута «ўра», музыкі загралі марш. Раптам, там неперадзе, куды падышоў эшалён, грукнулі гарматы, пасьля яшчэ, яшчэ з перапынкамі. Нават пакуль што і ня зусім блізка яшчэ гэта было, наперадзе дзесьці.

У сьвітальным змроку людзкія твары яшчэ больш зрабіліся шэрыя, неспакой і прыгнечаньне зусім апанавалі позіркам шчыльнага шэрагу людзей.

Дзьверы ў цяплушках больш не зачыняліся. Людзі неўзабаве тоўпіліся ля кухні — злосныя галасы, адзіны позірк, адзіны твар.

А як добра ўднела, пачалася маршыроўка. Гарматы ўдзень сьціхлі.

Дзень прайшоў у бязладзьдзі. Людзей формавалі ў часьці. Чыгунка далей адгэтуль ня ішла. На фронтт адсюль накіроўваліся салдаты пеша. Як на тую злосьць, на сьвітаньні тады былі абазваліся гарматы: усе тыя часы было ціха на фронце. Некаторыя нават спробавалі ў той дзень цешыць сябе: а можа гэта дзе са стараны, ня з фронту чуваць было, можа манэўры якія.

Але гэта не адганяла трывогі і нуды. Гэтак прайшоў дзень. Ніхто не заўважаў залатое восені, здаровага подыху блізкай зімы. Увечары-ж, пасьля паверкі, калі салдатам загадалі лезьці нанач у цяплушкі, адсыпацца перад заўтрашнім паходам на фронт, адзін чалавек, у натоўпе перад трэцяю ад канца цяплушкаю, не палез ў дзьверы, а сагнуўся і перапоўз пад вагонам на другі бок эшалёна. Эшалён стаяў на апошняй каляіне: чалавек гэта ўжо ўдзень выгледзеў. Чорная сьцяна раскіданага бараку цяглася там пад адкосам. Чалавек паўз яе і пайшоў, паволі, у лагчынку. А там ужо нейкая дарожка, ці сьцежка, паўз кляны, паўз загарадзь. Поле! Лес! Ужо дайшоўшы да канца сьцяны, чалавек заўважыў, што сьледам за ім, гэтак сама паволі, як-бы нават крадуцца, яшчэ людзі. Іх было два. Адзін, так, ў сярэдзіне сьцяны, другі ў пачатку яе. Ну што-ж, чалавек зрабіў выгляд,