Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было заўважыць першыя адзнакі руху на гасьцінцы назад да фронту.

На трэці дзень дарогі, яшчэ да паўдня, палонныя ўбачылі перад сабою гарадок: над зборам брудных дамкоў і хатак — старыя вежы. Гарадок повен быў войска.

У самым горадзе палонных доўга ня трымалі. Праз дзён два ім далі месца тут непадалёку: за горадам, у баку ад княжага замку, у спрадвечным хваёвым лесе, ужо з самага набліжэньня фронту, не працавала панская пільня. Цяпер яна згадзілася на выраб лесу на патрэбы войска: масты, дарогі, акопы, эшалёны дошчак і брусоў пад фронт, рабіць умацаваньні.

Палонныя засталі тут усяго з дзесяць рабочых: маладыя ўсе хлопцы, якім яшчэ рана было ісьці ваяваць. Рэшта-ж усе былі на фронце. Ужо ў наступны дзень пільню пачалі пускаць на поўны ход.



2. ЯК ЗЬМЕНЬВАЕЦЦА МЯСЦОВАСЬЦЬ

Пасьля ўсяго гэтага роўна праз год, у гэтай самай мясцовасьці, па гэтым гасьцінцы, паміж усялякімі іншымі, малымі і вялікімі падзеямі, адбылося от што.

Уначы, калі зоры зьбіраліся папялець на халодным небе, доўгі эшалён цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў: пад няжывым бляскам застылага неба чарнелі, на адзін схіл, стрэхі; нізкія сьцены адно крыху павылазілі з зямлі; ліхтарныя слупы без ліхтароў, растрыбушаныя, і цэлыя гарматныя перады і набойныя скрыні, кучы разламаных вазоў і колаў, загарадзі, насыпы, штосьці яшчэ бяз формы, шматлікае… Павольны рух чалавечых постацяй, хрыпата і злосьць у галасох…

Эшалён спыніўся стаяць. Ён прастояў нешта ўжо больш за паўгадзіны, як з нізкага бараку выпаўзла насустрач яму чалавек з пятнаццаць вайсковых музык. У цялятніках паадчыняліся дзьверы; павольна, нехаця, гэтак сама як павыходзілі да іх музыкі, людзі вылезьлі з вагонаў, выстраіліся перад імі. Кароткі чалавечак на ўсе свае жылы скамандваў «сьмірна», ноч абазвалася яму рэхам — «гаў-гаў»; падышла нейкая няясная ў змроку постаць, выпрасталася роўна і пачала вітаць людзей.