Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Споўзшы ў акоп, яны з першага зірку зразумелі і маўклівую жорсткасьць гэтых тут людзей, і іх позу: неўзаметку ўпірацца адным плячуком у земляную сьцяну. Гэтак сьцішвалі людзі ў сабе пакутны накіп смутку, злосьці і адвагі.

У тыя дні ў расійскіх газэтах было паведамленьне, што цэлая рота нямецкіх салдат (там, вядома, роты ня было) добрахвотна падалася ў палон. У нямецкіх газэтах таксама было падобнае паведамленьне пра салдат расійскае арміі.

Як палонных накіроўвалі ў тыл, першы ў сьпіс быў упісаны Эдвард Лявер.

З лагчыны, парэзанае скрозь акопамі, палонных вывелі, блытанымі дарогамі, на гасьцінец. Гасьцінцам проста і пайшлі людзі ў глыб мясцовасьці. Гасьцінцам яшчэ ўсё, як-бы з прычыны нейкае інэрцыі, бязупынна ішлі ў глыб краіны пабітыя часьці расійскага войска. Побач з войскам паўзьлі нязьлічоныя ўцякацкія фурманкі. Часамі яны перамешваліся з вайсковымі абозамі, тады вайсковая навала гнала іх угрунь, аж пакуль сялянскія коні ня падалі і, перакінутая дагары коламі, фурманка не раскідалася па дарозе на дробныя рыштункі. Уцякацкая сям’я старалася выбрацца на абочыну дарогі і прымаць сваю чорную долю ў чыстым полі сярод чужых людзей, а найчасьцей бяз іх. Колы і рэшткі набытку пястрэлі паабапал гасьцінцу; кожны дзень паўз яго выросталі новыя магілы з крыжамі, і бяз іх; небаракі клаліся парыць зямлю пад енкі і сьлёзы сваіх родных пакутнікаў, а праз некалькі часу, ад’ехаўшы крыху далей, тыя самыя, што плакалі нядаўна, хаваючы свайго блізкага, самі разьвітваліся з жыцьцём на гэтым-жа самым гасьцінцы, адно што па іх ня было ўжо каму плакаць. Магілы паабапал гасьцінца дзірванелі шпарка. Таксама шпарка дзікія птушкі і лясная зьвярына зьнімалі з касьцей чалавечае цела: часта чалавек, ня маючы жаднага паратунку, рабіў тое, адно, што ўсяго асталося яму: выбіраў цішэйшае месца сканаць і там на яго не заўсёды маглі адразу натрапіць.

Воінскія часьці, адыходзячы назад гасьцінцам, спрабавалі ўвесь час разганяць сум яснае восені царскімі казармавымі песьнямі.

Палонныя ішлі гэтым-жа гасьцінцам. У той-жа дзень як вышлі яны на яго, пачулі яны страшны гром бою. Гром чулі яны і назаўтра, а пасьля гэтага стала ціха. Гасьцінец абязьлюдзеў, фронт стаяў там, дзе пакінулі яго палонныя. У наступныя дні нават льга