Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДРУГАЯ
ЧАСТКА


1. ЯК ЛЮДЗІ РАЗУМЕЮЦЬ АДЗІН АДНАГО

От што было раз у ясную восень, як займалася на дзень.

Як ішлі людзі — дык ішлі, адны ўцякалі, другія іх гналі. Расійскай армія адступала, гэрманская яе даганяла. А як расійцам удалося прыпыніць фронт, дык гэта адразу ў шэрай салдацкай масе нават нейкую зьбянтэжанасьць абудзіла спачатку. Зноў лезьці трэба будзе на ражон, зноў ісьці самахоць шукаць сьмерці!

Людзі ўжо заселі ў раней прыгатаваныя акопы; ужо умацоўваліся, ужо сапёры браліся за работу. Значыцца — неўзабаве трэба будзе брацца наперад, зрываць немцаў з фронту, спрабаваць адганяць іх!

Дык перад страшным боем, чакаючы яго, як займалася на дзень, у прытульным кутку, паміж хмызьнякоў, шэрая постаць старалася, каб як мага шчыльней дапасьціся да зямлі. Чалавек стараўся, каб хутчэй выбрацца з абсягу вачэй, што маглі бачыць яго адтуль, адкуль ён выпаўз. Ён поўз вельмі паволі, пакуль не адпоўз далёка. А тады ўжо дастаў з кішэні белую хусьцінку, усчапіў на адкручаны ад стральбы штык (стрэльба асталася недзе ў акопах. З якою радасьцю пакінуў яе там чалавек!) і з гэтым імправізаваным белым сьцягам цяпер пабег, сагнўўшыся. Сьцяг свой ён трымаў у выцягненай наперад руцэ. Чалавек меркаваў гэтак: і ззаду могуць заўважыць мой белы сыгнал і на некатары час гэта і іх зьбянтэжыць: можа я офіцыйны пасланец. Адным словам ён цяпер ужо ня поўз, а бег. Наперадзе ўжо бачылі яго і адтуль ня было аніводнага стрэлу. Чалавек задыхаўся, бягучы, нарэшце ён ужо размахваў белым сыгналам. Яшчэ віселі над зямлёю рэшткі тумановага змроку, вельмі можа быць, што там, адкуль выпаўз чалавек, яго зусім не заўважылі, хто-б гэтага