Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэты чалавек. Дарога гэтая гэтак ім абодвым, і каню, і чалавеку, была знаёмая. Апроч камянёў і заработкаў яны за кілёмэтраў гэтых дзесяць ці мала папавазілі з гарадзкога рынку гною за гэтыя гады, угнойваючы камяніцу.

Другі раз завезьці каменьне Гушка так і ня спавіўся ды і ня мог. Конь ня браў. Ледзьве яны вярнуліся назад ад першага возу.

Завёўшы каня за хвойнік на выган, Гушка прышоў у хату, сеў, радасна адчуваючы спачын, пасьля вымыўся, адзеўся ў лепшую адзежыну. Да вечара ён быў гатоў да ўрачыстасьці. Марылька гэтакая была жыцьцерадасная, гэтакая вясёлая. Маладосьць!

Вянчацца паехалі да таго-ж усё сухарлявага папка, зноў, значыцца, Леапольду Гушку давялося быць у той дзень, пад вечар, у гарадку. Ён ужо цяпер як-бы плыў па хвалістай рэчцы: нават, гэта як-бы спачын яму быў. Ён сядзеў на возе, як ехалі ў гарадок, стаяў у царкве за дачкою, недалёка ад яе, як маладых вянчалі. Глядзеў як заходзіла сонца і ліло ружовае праменьне праз высокія вокны на царкоўную падлогу, слухаў як дзесьці за царквою, недзе высока, у глыбі званіцы, усядаліся нанач вераб’і. Хрыстос з іконастасу глядзеў на яго хмурна, дзяк драў гэтакім голасам, як усёадно крыкам на ўсе жылы выганяў куры з агароду…

Нарэшце паехалі назад.

У хаце было ўтульна: Марылька прыбрала хату, з якое задумала выйсьці ад бацькоў назаўсёды. У хаце была і мэбля: за гэтыя гады Гушка нарабіў лаваў, зрабіў стол, шафу, адно што ў ёй яшчэ ня было таго, што было спрадана, калі куплялі зямлю, якая ўсё і дагэтуль чакала гушкавага падданства.

У хаце яны засталі чалавека: ён чакаў вясельных і не выпускаў з рук паперкі. Гэта быў дзесяцкі з воласьці, ён з гэтым лістом гэтак не сьпяшаўся-б, каб ня ведаў, што ў Гушкі вясельле, на якім можна будзе выпіць чарку. І ён адразу прынёс паперку. Спачатку ён пацёрся ў куце пакуль яго заўважылі. Тады апраўдаўся:

— Каб я ведаў, дык ня ішоў-бы перабіваць вам сьвята. Ліха яго ня ўзяў-бы, гэтага дакуманту, пачакаў-бы колькі дзён!

— А якога дакуманту? — устрывожыўся Леапольд Гушка.

Госьці ўжо сядзелі за сталом, ужо нават па чарак тры выпілі.