Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а ў лагу, дзе апошні раз пан зжаў свой авёс, старэнна заараў ірыжшча. Ён цешыўся, што мае свайго каня, ён даглядаў яго лепш як сябе, клапаціўся пра яго больш, чым пра сваю хату і сям’ю.

Высокая постаць яго была відаць з гасьцінцу і хто часта праяжджаў па ім, так ужо і прывык бачыць яго ў кожную хвіліну на гэтым полі. Знаёмыя давалі яму «памагайбог» і ён моцна заўсёды адказваў з свайго ўзгорку на дарогу. На розных рагох кліну працавалі жанчыны: Марылька і маці зьбіралі каменьне, нават месцамі выкарчоўвалі грасамі задзірванелыя кусты пырніку. Пад плугам спачатку скібы ледзьве адкідаліся і араты, даючы каню перадыхнуць, азіраўся і босымі нагамі ўтоптваў скібы, варочаючыся назад з пугаўём у руках. Ён як-бы хацеў сказаць сам сабе: «бач, як ідзе работа!»

Кучаравая галава амаль што ўсе дні на дварэ ня ведала шапкі. Валасы абвяваліся водырным ветрам з хвойніку, сонца апякала і аратага і зямлю. Ён уставаў яшчэ ўдодні, клаўся апоўначы. Звычайны быў тут малюнак: конь выцягся ў лузе як п’яўка, а за ім налёг на жалеза высокі чалавек.

Кожны дзень з гарадка даходзілі сюды касьцельны і царкоўны звон. На захадзе сонца касьцельныя званы жалобнаю песьняю праводзілі ў вечнасьць перажыты дзень, дзень канаў, а чалавек яшчэ нейкі час аставаўся ў полі. Зьмяркалася, пакрысе пачынала пуставаць на нач дарога, хвойнік пачаў мацней шаптацца. Чалавек канчаў працу, падаваўся да дробнае хаціны, нясучы ў сабе жаданьні і ўсё-ж ясныя надзеі.

У гэтую мясьціну з гораду прыяжджалі на чыстае паветра людзі — найчасьцей сухарлявы папок, два ксянзы, так яшчэ сёй-той, перад якімі гэтаму аратаму няйначай трэба было прастаяць некалькі хвілін і далікатна выслухаць што-небудзь — сьцьвярджэньне факту наконт яснага надвор’я, наконт ласкавай цяплыні сонца, радасьці ўсяго жывога ў прыродзе, шырыні сьвету…

Раз ён сказаў жонцы:

— Як прыдзе падданства, дык тады — з якога-ж тады кавалку мне Сурвіла выража мае дзьве дзесяціны. Можа тады я і гэты кавалак як небудзь пакіну пры сабе: гэтулькі-ж мы тут працы паклалі. Да тых дзьвёх дзесяцін ды яшчэ гэты клінок… Можна будзе жыць.