Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз некалькі дзён пасьля таго як Сымон Чуйка перайшоў на гэты бок, польскія газэты яшчэ сьцьвердзілі новыя пераходы сюды сялян. Паведамлялася, што парабкі і сяляне кідаюць усё і ідуць сюды. А нарэшце газэта тлумачыла, што гэта зноў бальшавіцкія агенты падгаворваюць людзей ісьці на згіненьне.

Усю тую зіму польскія газэты раз-по-разу скардзіліся на гэтых «бальшавіцкіх агентаў».

Тэй зімы Леапольд Гушка быў на раённым зьезьдзе саветаў. Зьезд абраў яго за дэлегата на Ўсебеларускі зьезд саветаў.

....................

З няпрывычкі кіраваць гэтакім вялікім сходам, чалавек спачатку сумеўся. Пасьля як сказаў — «шостае паседжаньне Ўсебеларускага зьезду саветаў пачынаем» — падбадзёрыўся. «Працяг спрэчак па дакладзе аб колгасным будаўніцтве. Слова мае…»

Ён быў сівы, высокі, моцны з твару і з постаці, гэты сёнешні чарговы кіраўнік паседжаньня зьезду. Ён сядзеў на сваім месцы ў прэзыдыуме і штосьці паволі запісваў у свой блёкнот. Кучаравая сівізна сыходзіла ў яго ззаду на галаве на шыю. Ён даваў слова прамоўцам.

Прамоўцы зьмяняліся часта. Адзін затрымаў на сабе пільную ўвагу сёнешняга старшыні паседжаньня. Гэта быў чалавек паджылы. Апранены ён быў у кароткую суконную вопратку, на якую клаўся каўнер падапраненага падыспад кажушка. Перад тым як гаварыць, ён разгладзіў вусы, шырака паклаў рукі на накрытую чырвоным аксамітам з жоўтымі фрэнзьлямі па краёх, трыбуну. Некалькі хвілін ён маўчаў, падбіраючы першае слова. У гэты момант старшыня і пачаў пільна прыглядацца на яго.

— … Мяне на вайну былі забралі з немцам біцца. На вайне як дало мне было зямлёю ў грудзі, дык пасьля гэтага мне сказалі — больш ты ваяваць ня можаш, дык ідзі ты сабе дадому. Ты, кажа, цяпер вольны. Я падхапіў гэтую сваю волю і рушыў з ёю дадому. А які там у мяне быў дом! Панская афіцына заўсёды была мне дом. Сям’ю сваю быў знайшоў недзе ў сьвінуху нейкім у дварэ, але затое сам я быў ужо вольны, Вольны, значыцца, і ад рук, і ад кавалка хлеба. Ты, кажа мне тады пан, які ты будзеш парабак, калі ты здароўя ня маеш. Мне трэба людзі здаровыя. Дык я гэтакі тады стаў адразу вольны, што хоць кладзіся ды ўмірай. Гэтак-жа яно і рабілася. Пайшоў я