Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слаў, у Маскве яму пераклалі, бо ён быў у Маскве нядаўна з рабочаю дэлегацыяй з Нямеччыны.

— … У нас нядаўна, перад маім ад’ездам сюды, была партыйная конфэрэнцыя. Мы рыхтуемся да агульнае забастоўкі рабочых на капальнях. А гэтая наша забастоўка павінна перакінуцца на іншыя рабочыя цэнтры. Мы выказалі протэст супроць новага астрожнага рэжыму ў Польшчы і супроць арыштаў у нас…

— … Тут, у Маскве, бачыўся я з тваім Адасем. Я ня ведаў яго дагэтуль. Ён сам прышоў да мяне, як прачытаў прозьвішчы дэлегатаў ад нямецкіх рабочых. Ён казаў, што памятае маё прозьвішча з расказаў вашых яму пра мяне…

— А Адась твой у Маскве?

— У вайсковай акадэміі. Ён быў у арміі праз увесь час, як выехаў з гарадка з рэўкомам, як находзілі палякі. Камандваў на фронце вайсковымі часьцямі аж да канца вайны. Аж да гэтых год служыў у арміі, а цяпер падаўся ў вайсковую акадэмію.

— А Антусь?

— А Антусь — дык гэты пайшоў у іншую навуку. Вучыцца ён пачаў позна: ён-жа ня мог змалку вучыцца, як-жа ён мог! Сам ведаеш. А ў вайну, як толькі вышаў тады з лесу, як нашы прышлі, як цябе былі тады забралі, тады гэта рабілася, дык у армію пашоў. Там быў да канца вайны, а адтуль на малы час прышоў быў дадому. У горадзе астаўся, там дзе з часьцю сваёю стаяў перад водпускам зусім дадому. Рабіў там на заводзе першыя гады, пасьля на рабфак пайшоў, а цяпер на інжынэра канчае… А Марылькі з Паўлам няма таксама тут. Павал рабіў раней тут, а гэта перакінулі яго ў іншы колгас. Ён там работу наладжвае. Там і Марылька — за старшую брыгадзірку была ўсё гэтае лета. Так што я тут, з нашай сям’і, адзін з старою астаўся. Старая больш не абжынае сярпом камянёў, што асталіся сярод жыта — ня ўсім я тады камянём на тэй дзялянцы даў быў рады. Ты памятаеш, Сымон, як я быў тады ў тэй хаце пры хвойніку?.. Ну давай, я табе дачытаю да канца, што піша Эдвард Лявэр.

— … Тут мы з тваім Адасем доўга былі разам. Да нашае дэлегацыі прыходзілі нямецкія рабочыя, што працуюць у Маскве. Да нас прыходзілі і амэрыканскія рабочыя. Да нас прыходзілі і палякі. Шмат адкуль людзі тут ёсьць. Мы з Адасем хадзілі пасьля да амэрыканскіх рабочых. Перад нашым ад’ездам дадому ў нас быў міжнародны тут рабочы мітынг. Я пішу табе перад самым