Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

майстра. Ажно-ж як паглядзелі праз некаторы час, дык гэта проста самы звычайны пастух, адно што ззнаецца вельмі на гэтакіх гатунках авец. Ён іх сам з сынам і жонкаю пасьвіў гэтыя авечкі, ён іх сам даглядаў, сам лячыў, нават сам раз быў назначыў час, калі вэтэрынар павінен быў усёй чарадзе зрабіць прышчэпкі ад матыліц. Часта, седзячы ля аўчарні на сонцы зранку і чакаючы пакуль спадзе раса, калі льга будзе выгнаць на пашу авечкі, ёй усё ўздыхаў па далёкай бацькаўшчыне.

— Ну, дык чаго-ж трэба было ехаць сюды, за сьвет, калі ніяк нельга болі па бацькаўшчыне ўтаймаваць, — запыталі яго.

Пакуль адказаць, ён закінуў рукі за сваю магутную загарэлую шыю і маўчаў гэтак колькі часу. А пасьля адказаў. І тады даведаліся, што было там у яго краіне паўстаньне. Той, супроць каго паўставалі, узяў верх і, значыцца, хто быў у паўстаньні, павінен быў уцякаць адтуль. Гэтакім парадкам, і ён з сям’ёю выехаў, і мусіць назаўсёды. Сын яго тады быў яшчэ зусім, можна сказаць, у дзіцячых гадох.

Прозьвішча гэтае сям’і было — Гушкі. Сын зваўся — Леапольд. Іх пачалі клікаць немцамі, дык яны пачалі крыўдзіцца: мы ня немцы. Наша радзіма не Нямеччына, наша радзіма Сілезія. Тады іх пачалі клікаць — сьлянзакі.

Стары Гушка памёр тады, калі сын быў дарослы хлопец. Маці тады ўжо жывое ня было. Сын кожны год наймаўся ўжо ў блізкі панскі двор за сэзоннага аратага, а пасьля і зусім там астаўся за парабка. Радзіму сваю ён найбольш памятаў з бацькаўскіх расказаў, хоць і сам ён крыху памятаў: яна паўставала ў ваччу яго як штосьці далёкае, гэткае, якое ўяўляецца маленства даросламу чалавеку. У цяжкія хвіліны жыцьця, ён сумысьля выклікаў у памяці сваёй гэтую сваю радзіму: на чужыне цяжка жыць. І ён распальваў ў сабе тугу. Гэтак было і той раз, калі аконам прагнаў яго з работы і калі ён ніяк ня мог дайсьці панскае ласкі. Жонцы, а пасьля і дзецям, ён ня мог ніколі на гэта паскардзіцца: жонка была ўжо тутэйшая.

Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленьні. І яшчэ — гэтак як і бацька — насіў ён ня гэткую, як усе тут, шапку: нешта накшталт магеркі з брылем.