Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зноў пра ўсё тое, пра што гаварылі тут ранёй і пасьля каля касьцёлу. Цяпер ужо і ншыя думкі тут падаваліся — народ сабраўся сюды і з кірмашу. Хтосьці моцна сказаў:

— Які-ж гэта шпіён! Гэта-ж стары з нашае вёскі. Ён ледзьве ходзіць.

Кароткая бравэрка ў глянсаваных ботах зноў штосьці тлумачыла ў натоўпе.

З ратушы вышаў белавусы пан. У корыдоры ён разьмінуўся з арыштаванымі. Стары Няміра, як ужо быў прыбіты і прыглушаны, усё-ж не пасьмеў абазвацца пёрад знаёмым панам аб літасьці. Можа-б ён гэта і зрабіў-бы гэта пасьля крыху, каб пан гэтак шпарка не прайшоў паўз яго. Цяпер, вышаўшы на ганак, і сыходзячы з яго, пан акінуў вокам натоўп ля ганку і пайшоў яшчэ шпарчэй.

— Быдла, — мармынуў ён, гледзячы на натоўп.



4. ПАДЗЕІ ЛЯ РАТУШЫ

Стары Няміра пазнаў Сурвільчыка, але нічога на ягоным твары не зьмянілася ад гэтае нечаканасьці: як-бы стары быў упэўнены ў тым, што гэта так і павінна быць, як-бы даўно ён ведаў, што гэтаму чалавеку тут месца. Сурвільчык сядзеў у пустым пакоі, куды ўвялі Няміру. Глянуўшы на старога, ён вышаў і на яго месца увайшоў другі дапытнік. Няміра цяпер ня думаў пра чалавека, што не захацеў, ці ўсё-ж не пасьмеў яго дапытваць і напэўна ня мог цяпер стары ўжо так ясна расказаць пра яго каму небудзь, як калісьці расказваў пра яго і ягонага бацьку ўночы партызану, калі варочаўся дадому з польскага абозу.

Дапытвалі старога доўга. Сьвяточны кірмаш у гарадку канчаўся, калі яго павялі назад. Ён ужо быў рад цяпер астрогу, там, прынамсі, хоць ня крычыць на яго бесьперастанку ніхто, выцягваючы з яго вуснаў тое, пра што стары і ня ведае нават. Тут хоць ня кожную хвіліну б’юць яго.

— Няміру зноў павялі! — загукаў хтосьці паміж вазоў.

— Зараз мусіць і нашых мужчын будуць весьці! — яшчэ гукнуў голас.