Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яшчэ толькі першы год яе пасеяў гэтую зямлю! Чалевек, небарак, і туды і сюды кідаўся, біўся як рыба аб лёд, а нічога не памагае. Куды не павернецца — усё на панскае выходзіць.

Што рабіць чалавеку. З торбаю па сьвеце ісьці? Ён за парабка-б пайшоў, дык і так цяпер з двароў парабкоў выганяюць — работы няма. А так работу дзе знайсьці — дык адкуль яна тут тая работа? У горад куды падацца, дык там, добра вядома, і так паўнютка людзей без работы, проста з голаду ўміраюць. От як…

Яны ішлі ня лішне шмат ад лесу. Вёска стаяла на ўзгорку, а пры кустох, дзе пачыналіся сьвежыя пні ад высечанага лесу, стаяла хаціна з старога дрэва, з дробнымі гаспадарскімі прыбудоўкамі. Чуйка згадаў пра колішнюю Гушкаву хаціну.

— Гэта як Гушка той, калісьці, — сказаў Чуйка.

— Гушка? У мяне да Гушкі ліст ёсьць. Ужо другі год ляжыць у кішэні. З Нямецкае Сілезіі прыслаў нейкі Эдвард Лявэр. Адрасаваў сюды. Ён думаў, што ўся гэтая мясцовасьць пад Польшчаю, ажно-ж не ўгадаў крыху. Ліст тады былі забралі на пошце вясковыя, а пасьля хтосьці прынёс на лесапільню. Мы гэты ліст разабралі ў гарадку — там у нас ёсьць чалавек, што можа прачытаць. Увесь ліст з прывітаньняў да Леапольда Гушкі і з гэтакімі словамі, з якіх, хто гэтак думае як той Эдвард Лявэр, адразу здагадаецца — «Няхай жыве рэволюцыя». Гэты ліст нам усім паддаў адвагі, калі пасьля таго яшчэ ў нас былі забастоўкі. І там, значыцца, людзі думаюць гэтак як мы і робяць тое самае.

Яны прышлі ў хату. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Ён ня даўна вярнуўся з гарадка.

— Ну што? — запытаў яго чалавек з пільні.

— Ну нічога. Апошні раз я быў там. Нічога ўсё-адно ня будзе. Я надумаўся.

Тут ён паглядеў на Сымона Чуйку.

— Нічога, — сказаў чалавек з пільні, — гэта свой. Гэта, калі памятаеш, Рыгора Чуйкі бацька.

— Ага, — сказаў чалавек, нейк, здалося Чуйку, абыякава — гэтакі халодны і спакойны быў твар гэтага чалавека, звыклага да няспыннае цяжкасьці чалавеку таго, што завецца — жыць на сьвеце. І тады, азірнуўшыся на хату, загаварыў пошапкам: — Што-ж, як яно робіцца. Я надумаўся, я паслухаў людзей, я наслухаўся людзей… Я падамся туды.

— Куды?