Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дык от як, нічога пра бацьку свайго нікому Рыгор не расказваў.

Чуйка ўсё ішоў моўчкі, чакаючы пакуль чалавек пачне яму гаварыць пра штосьці, пра Рыгора, пра тых, хто яго ведае, або прывядзе яго да тых людзей.

— Я сам, — гаварыў чалавек, — ня тутэйшы. Таксама з гэтае стараны, але далёка адсюль. Нейк адразу пасьля вайны з немцамі, калі з прычыны рэволюцыі вярнуўся я быў дадому з фронту, дык тады і падумаў сабе — гаварылі ўсё што я ваяваў за бацькаўшчыну, і генэралы, і палкоўнікі ўсе ўгаварылі нас ўвесь час ваяваць за яе. А якую я меў бацькаўшчыну з самых малых дзён сваіх? Што меў гнілую хату, дык гэта ўжо і бацькаўшчына? Што яна мне дала гэтая іхняя бацькаўшчына. У таго бацькаўшчына, у каго маёнтак, або хутар добры, або от гэтая пільня, з якое мы ідом. Дык я і пайшоў у рэволюцыю, у самую рэволюцыю падаўся. Мы маёнтак былі падзялілі, мы былі лесу ўхапілі панскага сабе на новыя хаты. Мы думалі зямля нам будзе. Ажно-ж як тут усталявалася гэтая Польшча, дык і тую хату, што быў паставіў з панскага лесу, разабралі і перавезьлі ў двор, бо пан там сабе сьвірны новыя пачаў будаваць, а я ня меў чым сплаціць пану за гэтае дрэва. Хата, значыцца, вышла не мая, а панава. А мы цяпер ня ведаем куды ідом? Я табе, чалавеча, зараз раскажу да каго мы ідом… Дык я тады як пан хату забраў і ягонае вышла права, я пайшоў па сьвеце, забраўшы жонку. Яна недзе цяпер у гарадку ў нейкага там аптэкара служыць, а я тут на пільні сяк-так уліпеў праз каторы год. А што далей будзе, дык нямаведама… Дык мы ідом да майго кватэрнага гаспадара, я ў яго ўжо другі год жыву. Таксама прышлося яму хоць жывому ў зямлю лезь. Я то хоць толькі з жонкаю, а ён дык з малымі дзецьмі. Ён ніколі свайго нічога ня меў. Заўсёды быў за парабка. А цяпер узяў ад пана кавалак ляснога выцерабу на раскарчоўку. Там ён, як яны ў скарбе згадзіліся, мог на гэтай раскарчоўцы паставіць сабе хату, раскарчаваць кавалак зямлі і за гэта карыстацца гэтаю зямлёю колькі год, а пасьля колькі год трымаць у пана ў арэндзе гэтую зямлю, але таксама не за лішне высокія грошы. Гэтакая была ўмова. Ну добра. Чалавек зрабіў што ад яго трэба было, зямлю выкарчаваў, вырабіў, сама што яе прышла пара сеяць, а пан узяў ды і выгнаў яго адтуль. Баіцца каб даўнасьць не зайшла. А тымчасам якая там даўнасьць, калі чалавек