Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Кажу. Рэшта то памерлі, то ўцякаць спробавалі, дык іх — нямаведама дзе пасьля гэтага дзелі.

— Ай-ай-ай-ай… Мяжа па самай рэчцы. Па той бок рэчкі поплаў, а за поплавам кавалак вёскі там, а па гэта бок поплаў, і за ім кавалак вёскі тут… Я бо забыў у якім канцы вашы хаты?

— У гэтым канцы.

Ды невядома, ці гэта стары Ёсель ня ведаў нічога, ці так змоўчаў, але ўжо больш ён мала што гаварыў. А напэўна, дык гэта ён баяўся, каб ня ўбачылі, што ў яго ў стадоле гэтакія госьці.

— І ніякіх я вестак ня меў ад сваіх. Дзе мой Рыгор, можа ты ведаеш, Ёсель?

— Не, ня ведаю… А, ён на лесапільні працуе. Раней працаваў…

— А цяпер?

— А цяпер здаецца не. (Ёсель шкадаваў Сымона, каб сказаць яму ўсё адразу).

— А дзе мае, — запытаў нарэшце Няміра.

— Дзе твае? Твае — дык яны, сказаць табе, на тым баку. У бальшавікоў яны. Павал твой там, жонка яго там. А што яны там робяць, як яны там жывуць — хіба я ведаю?

— А божа мой, божа, дык-жа мне няма да каго варочацца. Адзін буду як пень у хаце.

Ён зусім абязглузьдзеў гэты стары. Ён сабе ўяўляў сваю хату гэтак, як была яна калісьці, адно што ніколі ў ёй няма.

Цяпер ужо Ёсель найбольш маўчаў, відаць, ён стараўся каб не ўкалоць навінамі сэрца гэтым людзям. Ён ім вынес з хаты паесьці, яны гэта ўзялі з сабою і зараз-жа засьпяшаліся ў дарогу.

Праз гарадок яны прайшлі вельмі павольна — усё прыглядаліся. Яны бачылі, як на ратушы тросься бялы ожал на сьцягу, як поліцыянты стаялі на скрыжаваньнях гэтых глухіх вулічак. На рынку стаяла крыху сялянскіх фурманак, яны ўдвух прыглядаліся — ці няма тут знаёмых. Нікога знаёмага ня ўбачылі. Зазванілі ў касьцёле, пасьля ў другім.

— Раней-жа тут ня было другога касьцёлу, — сказаў сам сабе стары Няміра… — Ага, ці ня кляштар гэта адчынілі… Ага, так яно, гэта-ж адтуль звоняць. Глянь, Сымоне…

Стары перасіліў сваю змардаванасьць: ён-жа варочаўся пасьля гэтулькіх год пакуты дадому! Яго-ж хата недзе зусім блізка ча-