Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім мала. Нечага каб пасьціналі ўсім галовы, усім людзям, дык няхай-бы сабе тады самі з сабою…

Яна сьціснула рукамі скроні і заплакала.



7. УРА! УРА! ВІВАТ!

Шмат сялян вышла з лесу. Яны былі ўсе з вінтоўкамі, босыя, у лапцях, у растаптаных ботах. Яны накіроўваліся да гасьцінца, перад імі ехалі тры вайсковыя польскія фурманкі. Дайшоўшы да гасьцінца, яны прыпыніліся, пакідаліся на зямлю. Сядзелі, моцна гаварылі. Чакалі яны ня доўга: неўзабаве вышла на гасьцінец з-за ўзгорку новая рота чырвонаармейцаў. Бальшавіцкая армія цяпер ішла і ішла.

— Таварышы!.. Таварышы! — загукаў адзін з сялян, узьнімаючы руку ўгару.

Камандзір даў каманду спыніцца. Чырвонаармейцы пакідаліся на траву пад бярозамі паабапал шырокай дарогі.

— Таварышы, — загаварыў высокі чалавек з натоўпу сялян. — Гэта вам мы сюды прывезьлі, вы сабе, таварыш камандзір, распараджэньне дайце, няхай хлопцы разьбяруць…

Ён паказваў рукою на тры фурманкі.

— Тут хлеба поўна. Мы адбілі хвост польскага абозу, тры гэтыя фурманкі. Ах, пярэднія паўцякалі, што ты зробіш!

Ён адкрыў брэзэнт на аднэй фурманцы. Камандзір зразумеў, усьміхнуўся, падбег да высокага чалавека, схапіў яго за руку і пачаў трэсьці. Чалавек таксама трос камандзіраву рукі і ўсьміхаўся.

— Гэта яшчэ, таварыш, учора з вечара. Як тут гэты абоз блудзіў, мы так і адразу падумалі: харчы ня йначай імчыць аднекуль…

— Бач як наш Леапольд рапартуе, — сказаў хтосьці з хлопцаў, даючы чырвонаармейцу закурыць.

Неўзабаве тры фурманкі зьліліся з чырвонаармейскаю ротаю. Чырвонаармейцы з гадзіну адпачывалі, пасьля рушылі далей гасьцінцам на захад. Сяляне ішлі побач з імі паўз дарогу, і па адным разыходзіліся гэтак кожны ў свой бок, зварочвалі з гасьцінцу. Шмат мужчын зьвярнулі на попелішча насупроць хвойніку. Леапольд Гушка разгаварыўся з камандзірам, пакуль ня