Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ціха. Ці вывезьлі арыштаваных. Пагналі з гарадка да чыгункі, мусіць вывозіць будуць. Мне скавалі, калі яны яшчэ там, з таго месца адкуль чуваць будзе, закрычы як птушка і мы адразу кінемся ў горад адбіць іх… Раней ня было сілы, а гэты, за гэтыя дні народу насыходзілася і ўсе паўзбройваныя… А я, значыцца, крыкнуўшы як птушка, маю права заняцца сваімі справамі — пашукаць дзе маці з сёстрамі. Мне казалі, што яны ў Падолішчах. От я заходзіў туды, але там хата сваякоў нашых на замку. Больш я нікуды не заходзіў… Чуеш? Птушка ў лесе. Гэта знак, што чакаюць мае весткі. А мне даводзіцца маўчаць. Зараз яны будуць ведаць, што іх няма ў горадзе, калі я маўчу. От зноў нейкі грукат на гасьцінцы…

— Табе лепш ня быць тут… Як гэта ты пайшоў у горад, сам адтуль уцёкшы.

— У самым горадзе я ня быў. Там у нас ёсьць чалавек, які вышаў мне сказаць. А я павінен-жа быў пайсьці пашукаць сваю сям’ю? Ці я павінен забыцца на сваіх? А мой бацька сядзіць у астрозе, ці не?

— У гэтых самых падолішчах сёньня зранку палякі фурманкі бралі — коні знайшлі ў кустох і бралі, колькі ім трэба было. Мужчыны паехалі ў фурманкі… А тата як, дзядзька Леапольд?

— Ого, ён учора на варце з вінтоўкаю стаяў на выходзе з лесу пад гасьцінец. Блізка адгэтуль…

— Што гэта зноў шумней на гасьцінцы стала?

— Дык што сказаць дзядзьку Леапольду?

— Скажы, што здаровы ўсе, што чакаем каб хутчэй вольна дадому вярнуўся. А Антусь далёка дзе?

— Яны недзе далей. Я яго даўно ня бачыў… Бывай, Марылька…

Ён кінуўся бегчы балотам, там дзе бег у лес у тую ноч, калі ўцёк з астрогу.

Ён ужо быў на ўзьлеску, ужо некалькі дрэў чарнелі на шэрані неба перад рэдкімі кустамі, як залапаталі коньнікі полем паўз гасьцінец. Ён шпарка шмыгануў у лёс і пабег туды, дзе былі ўсе. Ён там мала каго застаў — атрад разьбіўся на тры часткі і разышоўся ахоўваць вёскі. Палякі шпарылі цяпер ужо часта і ня спыняліся надоўга. Некалькі разоў чуваць было, як раўнула некалькі палявых гармат — фронт быў ужо блізка. Рыгор Чуйка з апошнім аддзелам атраду рушыў пад Падолішчы. Не даходзячы