Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не разьбіраючы сьцежкі, пабеглі яны цераз балота да лесу. Жанчына з сянец адно чула, як мокра шастае асака і мох у іх пад нагамі.



5. РАТУЙСЯ, ХЛОПЧА.

Усё-адно як ня было навокал тутэйшых людзей — нікога ніколі нідзе ўбачыць нельга было. Адно лясы жылі нязвычайным жыцьцём, паўнюткія сялянскага гора; адно жанкі, ды і то найбольш старыя, сядзелі ціха ў хатах, чакаючы канца навалы і гаруючы — як гэта будзе пачаць жніво: жыта насьпявала, на ўзгорках пад сонцам яно ўжо добра запалавела.

У гэтай мясцовасьці гасьцінец жыў ходам польскага войска і рухам скарбовых фурманак — паны выяжджалі з маёнткаў.

Уночы партызаны выходзілі з лясоў перацінаць дарогу панскаму войску і паном. Партызаны ўночы вартавалі вёскі ад паганых гасьцей, удзень партызаны цяпер трымаліся найбольш пры дарогах, не забіраліся ў глыб лясоў, каб заўсёды быць напагатове.

Старая жанчына ў хаціне на хвойным узьлеску ўсё гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынох сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць. Яна не дамагала вельмі, выходзіла ўсё на ўзбалоцьце глядзець, ці не апусьцеў гасьцінец, ці ня ідуць свае людзі дадому з лесу.

Аднаго дня яна ўбачыла, як яе сусед Сурвіла, добра вымасьціўшы воз мяшкамі з нейкім дабром, разьвітаўся з сям’ёю і выехаў кудысьці. Дзесьці ў глыбіні істоты ў жанчыны заварушылася гардая радасьць і пачала выростаць, як Марылька здагадалася:

— Уцёк гад. Адзін, без сям’і. Ці не спадзяецца неўзабаве зноў з панамі вярнуцца.

— Але-ж уцёк!?

— Уцёк. Зараз і нашы тут будуць.

— Не дажджэ ён вярнуцца больш! — упэўніла сама сябе жанчына.

Пасьля гэтага яна, усё-ж ня могучы задушыць свой сум па людзкім горы і па сваіх блізкіх, адчувала, як радасны ўздым надае ёй больш сілы. Але праз некалькі дзён ёй зноў стала горш. Яна зусім абнемагла і найбольш ляжала. Павярнуўшыся