Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш жанчыны. Жаўнеры, каб сьцішыць іх, далі ўгару залп. Арыштаваных мужчын тады выводзілі з вёскі. Пачуўся залп, яны, як згаварыўшыся, спыніліся — ніхто не хацеў гінуць пакорліва. Уцякаць ня было як, ратаваць сем’і — таксама. Мужчыны ня краталіся з месца, Верхавыя пусьцілі ў ход нагайкі. Мужчыны падаліся наперад. Але не надоўга. Стары Няміра спусьціўся на зямлю і падняцца больш ня мог. Тады прыгналі з вёскі фурманку і паклалі яго на салому. Увесь гэты час мужчыны з канвойнымі жаўнерамі стаялі на дарозе. Жанчыны ня сьціхалі — галасілі ўсё мацней.

Раптам усе заўважылі: з хвойнічку выбег хлапчук у вываляным у зямлі зрэб’і. Яго як-бы хто гнаў да вёскі. Але за ім нікога ня было. Ён прабег крыху ад хвойніку, пакуль не заўважыў, што ў вёсцы арудуюць вайскоўцы. Тады завярнуўся бетчы назад. Але яго ўжо заўважылі. Па ім стрэлілі. Ён кінуўся на зямлю і папоўз. Коньнікі яго тут-жа спынілі і пагналі перад сабою да вёскі. Тым-часам дзесьці за лесам грунуў залп і пасьля пачалася страляніна. Хлапчук увесь дрыжэў і калаціўся. Ён ледзьве мог выгаварыць да людзей, што і ў іхняй вёсцы робяць тое самае, што ён уцякаў сюды, нічога ня ведаючы, і натрапіў на новую бяду. А з лесу вышаў атрад партызанаў і бароніць вёску. Было за паўдня, сонца пайшло ўніз, а рэзрух у вёсцы ня спыняўся. Вось пагналі з вёскі жывёлу, вось павялі коняй. А перад гэтым з-за лесу пагнала раптам сюды дым. Нашу вёску запалілі! — заплакаў хлапец. Яго трымалі пад штыхамі і ён усё гаварыў адно і тое-ж, што партызан найшло шмат, што нібыта прышлі з гораду. І сапраўды з таго боку пачулася раптам страляніна. Арыштаваных трымалі на месцы, за вёскаю, пад жалезнаю аховаю штыхоў. Ужо сонца сплыло ніжэй, як гасьцінцам прайшло некалькі вайсковых аддзелаў. Партызаны адышлі ў лясы. Арыштаваных пагналі ў горад. Вёска апусьцела, толькі некалькі салдат у ёй яшчэ ўсё шукалі сабе кожны дабра. Жанкі з дзецьмі былі на агародах, баючыся паткнуцца ў вуліцу. Мужчыны ўжо аніводнага не асталося ў вёсцы і каля яе. Гадзін за дзьве да захаду сонца, адыходзячы, салдаты з двух канцоў падпалілі вёску, а самі зьніклі. Жанчынам і дзецям цяпер льга было сьмела ісьці ў вуліцу. Пакуль яны адумаліся, што ў вёсцы больш ня чуваць выгукаў польскіх салдат, ад вёскі курэлі адны галавешкі. Ніхто не астаўся начаваць