Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на попелішчы — паразыходзіліся хто куды: у суседнія вёскі, падаліся на ўзьлесак да хвойніку. Як пачаў меркнуць дзень, яны й адтуль разышліся — хто дзе меў блізкіх і знаёмых, а хто вярнуўся да сваіх родных галавешак і папелу — пацягнула іх туды вельмі. Там яны, на сабраных лахманох, і асталіся начаваць.

Увечары было страшэнна ціха. Яны чулі, як на захадзе сонца, як і кожны дзень, гарадок касьцельнымі званамі разьвітаўся з днём, як вызвоньвала замкавая вежа гадзіны. Дзе цяпер арыштаваныя? Жанкі і нудзелі і, каб ня трывожыць дзяцей, стрымлівалі роспачныя сьлёзы.

На Сурвілавым новым хутары, непадалеку ад Гушкавае хаціны, ля хвойніку, дзень кончыўся ціха. На змроку Сурвіла з парабкам паілі ля студні коні.

— Бачыце, гаспадар, — сказаў парабак, — унь на нашай сенажаці пагарэльцаў крыха, начаваць мусіць будуць.

— Ах божа мой, божа, — адказаў Сурвіла, — праз каторы год, як толькі пачалася была вайна, няма спакою на сьвеце. Жыць людзям спакойна не даюць. Хаця каб нас бог крыў ад чаго. Небаракі людзі гэтак пакутуюць. Дзе ім цяпер дзецца.

Ён сам пайшоў за браму, дзе нядаўна было прыбрана на сенажаці сена, дзе дзьве сям’і нямаведама чаго чакалі на захадзе сонца, і сказаў:

— Ідзеце, людцы добрыя, да мяне пераначуйце. Ці тут бог ведае што. Гэтакая бяда апанавала людзей. І калі ўжо той спакой на сьвеце будзе! Ідзеце, я-ж кажу, месца знойдзецца… Гэта-ж гэтулькі людзей згубілі. Божа мой, божа!

Узяў малую дзяўчыну за руку і павёў уперадзе ад усіх на сваю кухню. І загадаў даць людзям павячэраць.

У Гушкавай хаціне таксама былі пагарэльцы. Першая прышла сюды Марылька з дзіцем. Старая яшчэ была дома. Яшчэ тады было рана. Яна неўзабаве сышла з дому. Цяпер яна ўжо ішла сьмела цераз балота да лесу — кругу не давала. Леапольд быў на ўзьлеску.

— Хата згарэла, — запытаў ён?

— Не, вёска.

— Ага, вёска… Нядаўна бачыўся з Антусём. Яны не маглі даскочыць у пору сюды — унь там — паказаў рукою на лес — ратавалі яны людзей. Жаўнераў прагналі, але ад пажару ня вырата-